Рычард Дан
![]() | |||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||
Поўнае імя | Рычард Патрык Дан | ||||||||||||
Нарадзіўся |
21 верасня 1979[1][2] (45 гадоў) |
||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||
Рост | 188 см | ||||||||||||
Вага | 95 кг | ||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
![]() |
Рычард Патрык Дан (ірл.: Risteárd Ó Duinn, англ.: Richard Patrick Dunne; нар. 21 верасня 1979, Дублін, Ірландыя) — ірландскі футбаліст, абаронца. Гуляў за нацыянальную зборную Ірландыі (2000—2013).
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]«Эвертан»
[правіць | правіць зыходнік]У школьныя гады Рычард гуляў за дублінскую каманду «Хоўм Фарм», але быў прыкмечаны скаўтамі «Эвертана» і ва ўзросце 15 гадоў пераехаў у Ліверпул у сезоне 1994/95. Наступны сезон Рычард распачаў у складзе рэзервістаў ліверпульцаў, дзе гуляў у адной камандзе з Тоні Хібертам і Леанам Османам. На пачатку 1997 падпісаў з клубам 5-гадовы кантракт і ў тым жа годзе дэбютаваў у першым складзе ва ўзросце 17 гадоў.
«Манчэстэр Сіці»
[правіць | правіць зыходнік]Увосень 2000 года Рычард перайшоў у склад «Манчэстэр Сіці», які ацаніў яго ў 3 мільёны фунтаў. Дан хутка замацаваў за сабой месца ў складзе. У першы яго сезон клуб пакінуў Прэм’ер-лігу, але пры дапамозе выбітнага трэнера Кевіна Кігана ў наступным сезоне каманда зноў вярнулася ў вышэйшы эшалон. Цудоўная і надзейная гульня прывяла Рычарда да ўзнагароды лепшаму гульцу «Манчэстэр Сіці», якую ён атрымліваў чатыры сезоны запар з 2004 па 2008 гады. З 2006 года з’яўляўся капітанам манчэстэрскага клуба. 4 ліпеня 2008 года Дан падпісаў з клубам новы кантракт і па дамове павінен быў заставацца ў ім да 2012 года. На свой 29-ты дзень народзінаў адзначыўся голам у гульні супраць «Портсмута», якую мяшчане выйгралі з лікам 6:0. У гэтым жа сезоне Рычард, атрымаўшы восьмую чырвоную картку ў лізе, паўтарыў рэкорд Патрыка Віейра і Данкана Фергюсана.
«Астан Віла»
[правіць | правіць зыходнік]Але пасля таго як у «Манчэстэр Сіці» апынуліся Кало Турэ і Джолеан Лескат, адразу пайшлі чуткі, што Дан можа пакінуць Манчэстэр і прымкнуць да «Астан Вілы». 27 жніўня «Астан Віла» пацвердзіла сваю цікавасць да абаронцы, і ў выніку Дан перайшоў у склад бірмінгемскага клуба за 5 мільёнаў фунтаў. Дэбютаваў Рычард адразу ў дэрбі з «Бірмінгем Сіці», дзе яго каманда перамагла, дзякуючы адзінаму голу Габрыэля Агбанлахора. 5 кастрычніка 2009 года Рычард Дан забіў гол сваёй былой камандзе «Манчэстэр Сіці», але быў сустрэты апладысментамі фанаў з Манчэстэра, бо Рычард не святкаваў свой поспех. А праз некалькі месяцаў забіў пераможны мяч падчас хатняй гульні супраць лонданскага «Чэлсі», якая скончылася з лікам 2:1.
«Куінз Парк Рэйнджэрс»
[правіць | правіць зыходнік]Дан далучыўся да «Куінз Парк Рэйнджэрс» 15 ліпеня 2013 года на правах вольнага агента[3]. Па выніках сезона 2013/14 дапамог свайму клубу вярнуцца ў Прэм’ер-лігу, аднак не здолеў выратаваць ад вылету ў наступным сезоне.
31 мая 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Куінз Парк Рэйнджэрс». Некаторы час займаўся пошукам новага клуба, але ў лістападзе 2015 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры. Пасля зыходу з футбола стаў працаваць экспертам на тэлебачанні.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Сваю першую гульню за нацыянальную зборную Ірландыі Рычард Дан правёў 26 красавіка ў таварыскай сустрэчы супраць зборнай Грэцыі ва ўзросце 20 гадоў, на той момант трэнерам каманды быў Кені Канінгем. Першы свой гол за зборную Рычард забіў ужо праз 2 месяцы пасля дэбюту, у 3-й сваёй гульні. Было гэта 4 чэрвеня ў матчы супраць Мексікі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Richard Dunne // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ RICHARD PATRICK DUNNE // Argentine Soccer Database
- ↑ Richard Dunne: Queens Park Rangers sign Ireland international. BBC Sport.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рычард Дан
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)