Рычард (кароль Германіі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рычард Корнуальскі)
Рычард Карнуольскі
англ.: Richard of Cornwall
ням.: Richard von Cornwallis
Каралеўская пячатка Рычарда Карнуольскага.
Каралеўская пячатка Рычарда Карнуольскага.
Сцяг Кароль Германіі
13 студзеня 1257 — 2 красавіка 1272
Каранацыя 27 мая 1257[1]
Папярэднік Вільгельм II Галандскі
Пераемнік Рудольф I
Граф Карнуола
1227 — 1272
Папярэднік новае падараванне
Пераемнік Эдмунд Карнуольскі
Граф дэ Пуацье
1225 — 1243

Нараджэнне 5 студзеня 1209
Смерць 2 красавіка 1272 (63 гады)
Месца пахавання
Род Анжуйская дынастыя і Плантагенеты
Бацька Іаан Беззямельны[4]
Маці Ізабела Ангулемская[4]
Жонка Ізабэла Маршал[d][4][5], Санча Праванская[d][4][5], Беатрыс Фалькенбургская[d] і Беатрыс Фалькенбургская[d][5]
Дзеці Генрых Алеманскі[d][6], Walter de Cornwall[d][6], Isabella de Cornwall[d][6], Richard de Cornwall[d][6], John of Cornwall[d][6], Isabella of Cornwall[d][6], Nicholas of Cornwall[d][6], Richard of Cornwall[d][6], Эдмунд[d][6][4], Joan[d][7] і Sir Lawrence de Cornwall[d][7]
Дзейнасць Граф Корнуал
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера знаць[3]
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рычард Карнуолскі (англ.: Richard of Cornwall; 5 студзеня 1209, замак Уінчэстэр — 2 красавіка 1272, замак Беркхэмстэд, Хартфордшыр) — англійскі прынц з дынастыі Плантагенетаў, кароль Германіі (з 1257 года).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Герб Рычарда Корнуальскага.

Сын Іаана Беззямельнага і брат караля Англіі Генрыха III, граф дэ Пуацье (12251243), граф Корнуала1227 года). Тройчы быў рэгентам Англіі (у 12531254, 1264 і з 1270 года).

У 1240 годзе Рычард, быўшы крыжаком, адплыў да Пталемаіды, але ў 1242 годзе без усякага поспеху вярнуўся ў Лондан.

У 1250 годзе ён уступіў у саюз з Папам Інакенціем IV, але ў 1252 годзе адмовіўся ад прапанаванай яму папам кароны Сіцыліі.

Пасля смерці Вільгельма Галандскага Рычард прыняў прапанаваную яму архібіскупам Кёльна і іншымі князямі нямецкую карону (13 студзеня 1257 года); некалькі разоў з’яўляўся ў Германіі, склікаў сейм, выдаваў законы супраць разбойнікаў, зацвердзіў прывілеі Страсбурга, Гагенау і іншых імперскіх гарадоў. Калі ў Англіі пачалася міжусобная вайна, Рычард устаў на бок свайго брата караля Генрыха III і ў бітве пры Льюісе (14 мая 1264) трапіў у палон да Сімона дэ Манфора, дзе прабыў у няволі 16 месяцаў. У апошні раз Рычард быў у Германіі ў 1268 годзе.

Дзякуючы сваім свінцовым і алавяным рудням у Корнуале, Рычард быў адным з найбагацейшых хрысціянскіх князёў свайго часу.

Зноскі

  1. Matthew Paris's English history, from 1235 to 1273 / Пер. з лат. J. A. Giles. — L.: Henry G. Bohn, 1854. — Vol. III. — P. 239.
  2. Czech National Authority Database Праверана 30 студзеня 2023.
  3. а б Czech National Authority Database Праверана 24 студзеня 2023.
  4. а б в г д Kindred Britain
  5. а б в (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. а б в г д е ё ж з Lundy D. R. The Peerage
  7. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Gebauer, G. Ch. Leben und denkwürdige Thaten Herrn Richard’s, erwählten Römischen Kaysers. — Лейпцыг, 1744.
  • Koch H. Richard von Cornwall. — Страсбург, 1888.
  • Busson A. Die Doppelwahl des Jahres 1257. — Мюнстэр, 1866.