Рычард Фрэнсіс Гордан
Выгляд
| Рычард Фрэнсіс Гордан | |
|---|---|
| Richard Gordon | |
| Рычард Гордан | |
| Краіна: | Злучаныя Штаты Амерыкі |
| Воінскае званне: | captain[d] |
| Экспедыцыі: | Джэміні-11, Апалон-12 |
| Дата нараджэння: | 5 кастрычніка 1929 (97 гадоў) |
| Месца нараджэння: | Сіэтл, штат Вашынгтон |
| Дата смерці: | 6 лістапада 2017[1][2][…] (88 гадоў) |
| Месца смерці: | |
| Аўтограф: |
|
| Узнагароды: | |
Рычард Гордан (англ.: Richard Gordon; нар. 5 кастрычніка 1929, Сіэтл, штат Вашынгтон) — астранаўт ЗША.
З'яўляецца адным з 24 чалавек, якія даляцелі да Месяца (быў узнагароджаны медалём НАСА "За выбітныя заслугі" ў 1970 годзе). Здзейсніў два касмічныя палёты: пілот «Джэміні-11» (падчас палёту зрабіў выхад у адкрыты космас) і пілот каманднага модуля «Апалона-12» (заставаўся на калямесяцавай арбіце падчас другой высадкі чалавека на Месяц). У агульнай складанасці прабыў 315 гадзін і 53 хвіліны ў космасе, 2 гадзіны і 44 хвіліны з якіх у адкрытым космасе. Таксама ў якасці камандзіра карабля і высаджвальнага месяцавага модуля ўваходзіў у асноўны экіпаж карабля «Апалон-18», палёт якога не адбыўся.
Зноскі
- ↑ Richard Gordon, Gemini and Apollo Astronaut, Dies at 88
- ↑ Brozović D., Ladan T. Richard Gordon // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с.