Рыўера

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Рыўе́ра[1] (італ.: Riviera) — паласа ўзбярэжжа Міжземнага і Лігурыйскага мораў каля падножжа Альпаў ад горада Кан (Францыя) да горада Спецыя (Італія). Таксама рыўерай называюць прыбярэжныя вобласці з тыповым міжземнаморскім кліматам у іншых рэгіёнах (Албанская Рыўера, Аўстрыйская Рыўера, Швейцарская Рыўера, Ямайская Рыўера і іш.).

Цягнецца прыкладна на 370[1] км. Падзяляецца на французскую (Лазурны Бераг) і італьянскую (Рыўера-Лігурэ[2]). Невялікая частка Рыўеры належыць княству Манака. Клімат субтрапічны, міжземнаморскі. Сярэдняя тэмпература паветра ў студзені 9—12 °C, у ліпені — 24 °C[2]. Ападкаў выпадае 500—700 мм за год[2].

Буйны курортны раён. З пачатку XIX стагоддзя з’яўляецца зонай курортаў, месцаў турызму і адпачынку. Да Першай сусветнай вайны — буйнейшы еўрапейскі цэнтр лячэння туберкулёзу, пазней — парушэнняў нервовай сістэмы, дыябету і іншых хвароб.

Развіты садаводства, вінаградарства, кветкаводства[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 БелЭн, 2001
  2. 2,0 2,1 2,2 Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]