Рэактапласты
Jump to navigation
Jump to search
Рэактапла́сты, тэрмарэактыўныя пласмасы — пластычныя масы на аснове ацвярджальных алігамераў (смол), перапрацоўка якіх суправаджаецца неабарачальнай хімічнай рэакцыяй, у выніку якой утвараюцца трохмерная сеткавая структура палімера, страціўшая здольнасць растварацца і пераходзіць пры награванні ў вязкацякучы стан.

Радыёпрыёмнік у корпусе з бакеліту
Найбольш пашыраны рэактапласты на аснове фенолфармальдэгідных (фенапласты), мачавінафармальдэгідных і меламінафармальдэгідных (амінапласты), поліэфірных і эпаксідных смол. У якасці напаўняльнікаў выкарыстоўваецца шкловалакно, сажа, крэйда і іншыя матэрыялы.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 531. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).