Рэактар-размнажальнік
Рэа́ктар-размнажа́льнік[1][2], ці рэактар-размножвальнік (англ.: Breeder reactor, брыдэр) — ядзерны рэактар, які дазваляе напрацоўваць ядзернае паліва ў колькасці, якая перавышае патрэбы самога рэактара. Сыравінай для новага паліва служаць ізатопы, якія не могуць быць выкарыстаны ў традыцыйных энергетычных рэактарах, напрыклад, уран-238 і торый-232. Запасы гэтых ізатопаў больш чым у 100 разоў пераўзыходзяць запасы ўрану-235. Для ўран-плутоніевага паліўнага цыкла размножвальнікам з’яўляецца рэактар на хуткіх нейтронах (FBR, ад англ.: Fast Breeder Reactor). Пры гэтым у зоне размнажэння са збедненага ўрану, які складаецца, у асноўным, з 238-га ізатопа, атрымліваецца плутоній-239, які можа быць выкарыстаны ў рэактары, як новае ядзернае паліва.
Працуючыя рэактары
[правіць | правіць зыходнік]- Белаярская АЭС
- БН-600 — дзейнічае
- БН-800 — у працэсе энергапуска, першая электраэнергія праведзена ў снежні 2015 года.
Спыненыя рэактары
[правіць | правіць зыходнік]- БН-350 (Казахстан, г. Актау, былы Шаўчэнка)
- Superphénix (меў магутнасць 1,2 ГВт, у эксплуатацыі 1984—1997)
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рэактар-размнажальнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 531—532. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- РЕАКТОР-РАЗМНОЖИТЕЛЬ // Физический энциклопедический словарь. / Главный редактор А. М. Прохоров. — М.: Советская энциклопедия, 1983.
- РЕАКТОР-РАЗМНОЖИТЕЛЬ // Физическая энциклопедия. В 5 томах. / Главный редактор А. М. Прохоров. — М.: Советская энциклопедия, 1988.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- The Need for Fast Breeder Reactors Архівавана 12 лістапада 2013. // IAEA
- Fast Breeder Reactor Programs: History and Status, 2010, ISBN 978-0-9819275-6-5