Рэактыўны артрыт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рэактыўныя артрапатыі
ChlamydiaTrachomatisEinschlusskörperchen.jpg
Унутрыклетачныя ўключэнні Chlamydia trachomatis у светлавым мікраскопе
МКХ-10 M02.02.
МКХ-9 099.3099.3
DiseasesDB 29524 29524
MedlinePlus 000440 000440
eMedicine med/1998  med/1998 
MeSH C01.539.100.500 C01.539.100.500
Ацёк калена (справа) пры рэактыўным артрыце

Рэактыўны артрыт (хвароба Рэйтэра; грэч.: ἄρθρον + ῖτις — сустаў + запаленне) — запаленне сустава ў выніку заражэння іншага органа хламідыямі(англ.) бел. і кішачнымі мікраарганізмамі (сальманелы, шыгелы, кампілабактэрыі(англ.) бел. і іерсініі(англ.) бел.). Як правіла, развіваецца пры ўмове наяўнасці ў крыві спадчыннага антыгену гістасумяшчальнасці(англ.) бел. падвіду В27(англ.) бел.. Хвароба ўзнікае ад хламідыёзу ў 9 разоў часцей у хлопцаў, чым у дзяўчын. Трэць выпадкаў немачы прыпадае на заражэнне іерсініяй, што часцей здараецца ў спякотных краінах (Індыя). Ускладненне хваробы вядзе да калецтва суставаў і пашкоджання ўнутраных органаў (лёгкія, лімфавузлы, нервы, страўнікава-кішачны тракт і сэрца)[1].

Папярэджанне[правіць | правіць зыходнік]

Прадухіленню хваробы спрыяе палавая аднашлюбнасць, адсутнасць у хаце грызуноў (мышы і пацукі), захоўванне ежы ад псавання, мыццё гародніны і садавіны перад ужываннем і прыгатаваннем. У спякотных краінах для мыцця фруктаў варта выкарыстоўваць бутэляваную ваду[1].

Праявы[правіць | правіць зыходнік]

Сып на скуры ступняў пры рэактыўным артрыце

Спачатку хвароба выяўляецца праз боль і рэзі ў мочаспускальнага канала. Адзначаюцца кароткачасовыя праявы запалення вачэй і зрэдку панос. Пасля ўзнікае боль і ацёк у суставах пальцаў ног і каленяў, на месцы злучэння сухажылляў з касцямі ля пяткі. Пры гэтым суставы пашкоджваюцца толькі з аднаго боку. Скура на месцы паражэння становіцца чырвонай або сінюшнай. Таксама могуць узнікаць язвачкі на языку, слізістай рота і палавых органах. На ступнях і далонях адзначаюцца сып і плямы[1].

Даследаванне[правіць | правіць зыходнік]

Старажытнагрэчаскі лекар Гіпакрат першым апісаў адначаснае запаленне вачэй і суставаў пры частым і балючым мочаспусканні ў хлопца, які захварэў пасля палавой сувязі. Ад аднолькавых праяў немачы цярпеў генуэзскі мараплавец Хрыстафор Калумб. У 1818 г. англійскі лекар Бенджамін Колінз Бродзі(англ.) бел. назваў адначасовае запаленне суставаў, вачэй і мочаспуску сімптомамі адной хваробы. У 1916 г. нямецкі лекар Ганс Конрад Рэйтэр(англ.) бел. устанавіў сувязь захворвання з дызентэрыяй. У выніку хваробу пачалі называць сіндромам Рэйтэра. У 1977 г. некалькі лекараў прапанавалі замяніць назву хваробы на рэактыўны артрыт, бо ў 1947 г. амерыканскі ваенны суд у Нюрнбергу (Баварыя) выкрыў удзел Рэйтэра ў смяротных доследах над сотнямі зняволеных канцлагера Бухенвальд (Цюрынгія, Трэці Рэйх). У 2009 г. за хваробай замацавалася сучасная назва[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Тыпы алергічных рэакцый

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.