Рэакцыя «Бі або бяжы»
Рэакцыя «Бі або бяжы» | |
---|---|
Непасрэднай прычынай з’яўляецца | epinephrine binding[d] |
![]() |

Рэакцыя «бі або бяжы» — стан, пры якім арганізм мабілізуецца для ліквідацыі пагрозы. Упершыню апісана Уолтэрам Кенанам[1][2].
Фізіялогія і механізм
[правіць | правіць зыходнік]
У момант небяспекі гіпаталамус перадае хімічны сігнал наднырачнікам, тым самым актывуючы сімпатычную нервовую сістэму. Наднырачныя залозы вылучаюць гармоны катэхаламіны — адрэналін і норадрэналін. Адначасова остэабласты вылучаць остэакальцын, які інгібіруе нейроны парасімпатычнай нервовай сістэмы[3]. Яны спрыяюць неадкладным фізічным рэакцыям, звязаным з падрыхтоўкай ўсіх цягліц да падвышанай актыўнасці[4]. Усё разам гэта аказвае на арганізм моцнае стымулюючае ўздзеянне, кароткачасова павялічваючы мышачную сілу, хуткасць рэакцыі, адчувальнасць рэцэптараў і цягавітасць, а таксама павялічваючы болевы парог. У выніку выкіду гэтых гармонаў значна пачашчаецца сэрцабіцце, павышаецца крывяны ціск, пачашчаецца дыханне, павышаецца потаадлучэнне. Свядомасць звужаецца, канцэнтруючыся на крыніцы небяспекі, што дазваляе часткова або цалкам ігнараваць сігналы якія не адносяцца да яе: староннія гукі, рухі на перыферыі гледжанні і да таго падобнае. Усё гэта дазваляе чалавеку ў сярэднім больш эфектыўна рэагаваць на пагрозу любым з двух спосабаў: атакуючы яе крыніцу («бі») або пазбягаючы небяспечнай сітуацыі («бяжы»).
Рэакцыі:
- Павелічэнне сэрцабіцця і частаты дыхання;
- Паслабленне павярхоўнага кровазвароту (бледнасць скурных пакроваў), якое прадухіляе страту крыві пры магчымых пашкоджаннях паверхневых тканак (у скуры дарослага чалавека дэпанавана каля 1 літра крыві, звужэнне сасудаў скуры дазваляе задзейнічаць гэты рэзерв на выпадак кровастраты);
- Гіперглікемія (павышэнне ўзроўню цукру), якая забяспечвае энергетычныя рэсурсы для меркаванай узмоцненай працы цягліц;
- Запаволенне або поўнае спыненне стрававання;
- Звужэнне крывяносных сасудаў у многіх частках цела;
- Пашырэнне крывяносных сасудаў ў цягліцах;
- Спыненне слінаадлучэння і выпрацоўкі слёз;
- Пашырэнне зрэнак;
- Аслабленне перыстальтыкі кішачніка, якое прадухіляе перахлёст кішачных завес («заварот кішак») пры рэзкіх рухах;
- Эректыльная дысфункцыя;
- Частковая ці поўная страта слыху;
- Паскарэнне імгненных рэфлексаў;
- Трэмар;
- Падвышанае потаадлучэнне;
- Тунэльны зрок.
Наступствы
[правіць | правіць зыходнік]Пасля ліквідацыі або пазбягання пагрозы арганізм адчувае агульнае знясіленне. Цела дрыжыць, з’яўляцца смага. Працяглы стрэс і стан небяспекі, які правакуе яго, могуць прывесці да хранічнага падаўлення імуннай сістэмы і, як следства, хвароб.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Bodily Changes in Pain, Hunger, Fear and Rage. // Archives of Neurology And Psychiatry. — 1931-10-01. — В. 4. — Т. 26. — С. 903. — ISSN 0096-6754. — DOI:10.1001/archneurpsyc.1931.02230100221022
- ↑ Shelley E. Taylor, Laura Cousino Klein, Brian P. Lewis, Tara L. Gruenewald, Regan A. R. Gurung, John A. Updegraff Biobehavioral Responses to Stress in Females: Tend-and-Befriend, Not Fight-or-Flight // Foundations in Social Neuroscience. — The MIT Press, 2002-09-27. — С. 661–694. — ISBN 978-0-262-26967-4.
- ↑ Обнаружен гормон стресса, который мобилизует организм лучше адреналина (руск.). Российская газета (15 верасня 2019). Праверана 14 сакавіка 2025.
- ↑ Основы психологии : Пер. с англ. - Глейтман Г.. — 2001. — ISBN 978-5-9268-0075-0.