Рэальнае вучылішча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рэальныя вучылішчы)

Рэа́льныя вучы́лішчы[1] — няпоўныя сярэднія і сярэднія навучальныя ўстановы ў Германіі, Расійскай імперыі і шэрагу іншых краін[2].

Будынак рэальнага вучылішча ў Магілёве

Упершыню з’явіліся ў Германіі ў сярэдзіне XVIII стагоддзя[2]. У Расійскай імперыі рэальныя вучылішчы існавалі ў 1872—1917 гадах (у 1913 годзе налічвалася 276 вучылішчаў, у якіх навучаліся каля 13 тыс. навучэнцаў[2]). На тэрыторыі сучаснай Беларусі першае рэальнае вучылішча створана ў 1872 годзе ў Пінску[3].

Будынак Пінскага рэальнага вучылішча (справа)

Утвараліся рэальныя вучылішчы на базе рэальных гімназій і прызначаліся пераважна для выхадцаў з гандлёва-прамысловага саслоўя. Тэрмін навучання складаў 6—7 гадоў. Асноўнымі прадметамі навучання былі матэматыка, фізіка, прыродазнаўства, чарчэнне, рысаванне, замежныя мовы. У 5-м і 6-м класах выкладаліся прыкладныя навукі прафесійнага кірунку. У 1888 годзе рэальныя вучылішчы пераўтвораны ў агульнаадукацыйныя навучальныя ўстановы, якія давалі выпускнікам права паступаць на вучобу ў тэхнічныя і сельскагаспадарчыя вышэйшыя навучальныя ўстановы, а з пачатку XX стагоддзя — на фізіка-матэматычныя і медыцынскія факультэты ўніверсітэтаў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года рэальныя вучылішчы, як тып навучальных устаноў, былі ліквідаваны.

Рэальныя вучылішчы ў значна пераўтвораным стане працягваюць існаваць у сістэмах адукацыі шэрагу краін[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]