Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Спецназаўцы адцясняюць удзельнікаў акцыі пратэсту ў Мінску 15 чэрвеня

Пратэсты ў Беларусі 2011 года пачаліся ў чэрвені. Першай значнай падзеяй такога характару стала акцыя «Стоп бензин!» 7 чэрвеня, а пасля ў сацыяльных сетках быў узгоднены план сістэмных маўклівых пратэстаў або масавых гулянняў, якія праводзіліся з 8 чэрвеня па серадах, пачынаючы з 19:00 на цэнтральных плошчах найбуйнейшых гарадоў краіны. Як правіла, яны выглядалі так: людзі збіраліся ў загадзя вызначаным месцы без сімволікі, хадзілі туды-сюды і перыядычна адначасова апладыравалі. Праз некаторы час людзі разыходзілісь. Папярэднюю каардынацыю дзеянняў праводзілі у сацыяльных сетках, праз якія і ўзнікла саманазва руху — «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку».

Першая акцыя прайшла ў Мінску (400 удзельнікаў), у Брэсце і Гомелі (200 удзельнікаў), У Магілёве (80 удзельнікаў).

Улады выкарыстоўваючы розныя спосабы перашкоды маўклівым пратэстам: арганізоўвалі на галоўных плошчах свае акцыі, агароджвалі плошчы турнікетамі з забаронай руху, абмяжоўвалі рух грамадскага транспарту ў цэнтры горада, акружалі плошчу міліцыяй і спецназаўцамі. Непасрэдна на месцах пратэсту людзей, якія збіраліся групамі, разганялі, шмат каго затрымлівалі (асабліва тых, хто не рэагаваў на забароны апладыраваць або загады не стаяць на месцы). Затрыманні ўдзельнікаў і выпадковых прахожых пачаліся ужо пачынаючы з другой акцыі 15 чэрвеня ў Мінску (15 асоб), Гродна (15 асоб), Брэсце (каля 10), Віцебску, Оршы, Магілёве, Гомелі, Салігорску (19 асоб), Баранавічах, Барысаве (каля 30 чалавек), Жодзіна (2 чал.)[1]. Падчас акцый 22 чэрвеня і 3 ліпеня з'явіліся людзі ў цывільным («хапуны»), якія хапалі любога ў месцах збору людзей, без прад'яўлення ўласных дакументаў і абвяшчэння прычын сваіх дзеянняў.Яны разагналі гэтыя дзве акцыі, ужыўшы дубінкі і слёзатачывы газ.[2]Да гэтага часу акцыі сталі збіраць больш за 500 чалавек.

6 ліпеня акцыі пратэсту адбыліся ў Мінску, Віцебску, Брэсце, Гродна, Магілёве, Бабруйску, Барысаве, Маладзечне, Пінску і многіх іншых гарадах рэспублікі.[3]Адказ уладаў быў суровы: акцыю ў Мінску разагналі[4], у Гродне штраф атрымаў інвалід, гэтак жа іншаму ўдзельніку акцыі выпісалі штраф, які быў большы за яго зарплату.[5]У Мінску было 100 затрыманых, па іншых городам-- 90.[6]

Падчас акцый журналістам не давалі здымаць тое, што адбываецца.

Зноскі

  1. Акцыя «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» па ўсёй краіне
  2. Минская милиция применила газ против молчащих оппозиционеров, Lenta.ru (03.07.2011) http://lenta.ru/news/2011/07/03/minsk/
  3. В Белоруссии во время акции протеста "Революция через социальные сети" задержаны десятки человек. Главные новости. ИТАР-ТАСС (7 июня 2011). Проверено 7 июня 2011. Архивировано из первоисточника 13 августа 2012. http://www.itar-tass.com/c1/180645.html
  4. В Белоруссии во время акции протеста "Революция через социальные сети" задержаны десятки человек. Главные новости. ИТАР-ТАСС (7 июня 2011). Проверено 7 июня 2011. Архивировано из первоисточника 13 августа 2012. http://www.itar-tass.com/c1/180645.html
  5. Е. Тумашова. В Белоруссии однорукий "оппозиционер" оштрафован за аплодисменты.Новости 24. ЗАО «ИД «Комсомольская правда» (8 июля 2011). Проверено 10 июля 2011. Архивировано из первоисточника 13 августа 2012. http://kp.ru/online/news/929671/
  6. В Белоруссии, по данным правозащитников, задержаны более 200 участников акции протеста(7 июня 2011). Проверено 7 июня 2011. Архивировано из первоисточника 13 августа 2012. http://www.firstnews.ru/news/lenta/45432/

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]