Рэвалюцыя ружаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рэвалюцыя ружаў
2OP 30.JPG
Тбілісі, Плошча Свабоды, 8 лістапада 2003
Краіна Грузія
Дата 2 лістапада 20034 студзеня 2004
Прычына незадавальненне палітыкай прэзідэнта Эдуарда Шэварднадзэ
Вынік да ўлады прыйшоў Саакашвілі
Арганізатар Міхаіл Саакашвілі
Моладзь каля будынку парламента, 8 лістапада 2003

Рэвалюцыя ружаў (груз. ვარდების რევოლუცია (2 лістапада 2003 — 4 студзеня 2004) — «вардэбіс революція») — мірная рэвалюцыя ў Грузіі, што ў 2003 годзе прымусіла сысці з пасады прэзыдэнта Эдуарда Шэварнадзэ.

Гэта была першая рэвалюцыя на постсавецкай прасторы пасля развалу Савецкага Саюза, якая прычынілася да сур’ёзных палітычных трансфрамацый і дала пачатак цэлай хвалі рэвалюцый у былых савецкіх краінах: у Кыргызстане, Украіне, Малдове. Яны ўвайшлі ў гісторыю як «каляровыя рэвалюцыі».

Назва паходзіць ад кветак, якія трымалі ў руках прыхільнікі апазіцыі, калі ішлі да парламента, патрабуючы адстаўкі прэзідэнта Эдуарда Шэварнадзэ.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

Імпульсам для пратэстаў сталіся парламенцкія выбары, хаця агульныя перадумовы склаліся ў выніку негатыўнай сацыяльна-эканамічнай сытуацыі ў Грузіі і агульнай тагачаснай палітыкай Эдуарда Шэварднадзэ. У групу супернікаў Шэварнадзэ ўваходзілі Міхаіл Саакашвілі, Ніно Бурджанадзэ і Зураб Жванія, які загінуў пры дзіўных абставінах у 2005 годзе. Рухавіком змен была моладзевая арганізацыя «Кмара» (Хопіць).

Ход рэвалюцыі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля парламенцкіх выбараў 2 лістапада 2003 года афіцыйныя ўлады абвясцілі пра сваю перамогу. З гэтым не пагадзілася апазыцыя і, абапіраючыся на вынікі сацыялагічных апытанняў, заявіла, што выбары нелегітымныя. Рапарт АБСЕ таксама звяртаў увагу на шматлікія парушэнні падчас выбараў, такія як хуліганскія атакі супраць апазіцыянераў, спробы застрашыць апанентаў улады і маніпуляцыі з выбарчымі бюлетэнямі[1].

Супрацьстаяньне прывяло да таго, што 22 лістапада пратэстоўцы захапілі будынак парламента, бо менавіта ў гэты дзень пачаў працу новы склад парламента[2]. Такі нечаканы крок паралізаваў цэнтральную ўладу. 23 лістапада Шэварнадзэ сустрэўся з Саакашвілі і Жваніяй і пасля перамоў абвясціў аб сваёй адстаўцы і з’ехаў з краіны.

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Вярхоўны суд Грузіі ануліраваў выбары і прызначыў новыя прэзідэнцкія выбары, якія адбыліся 4 студзеня 2004 года. Новым прэзідэнтам краіны быў абраны 36-гадовы Міхаіл Саакашвілі. Ён стаў самым маладым прэзідэнтам у Еўропе.

Саакашвілі кіраваў Грузіяй 9 гадоў. Ягонае прэзідэнцтва, нягледзячы на пэўныя пазітыўныя зрухі ў дзяржаве, выклікае тым не менш шмат крытыкі. Перш за ўсё гэта датычыць звужэння дэмакратычнай прасторы і кропкавыя рэпрэсіі супраць апазіцыі, а таксама вайна 2008 года. «Ружавая» эпоха скончылася з парламенцкімі і прэзідэнцкімі выбарамі 2012 і 2013 гадоў, калі да ўлады прыйшлі новыя сілы, якія ўзначальваў Бідзіна Іванішвілі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]