Рэвільяхіхеда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рэвільяхіхеда
англ. Revillagigedo Island
NWCoast1a.png
Характарыстыкі
Плошча2 755 км²
Найвышэйшы пункт1 321 м
Насельніцтва13 950 чал. (2000)
Шчыльнасць насельніцтва5,06 чал./км²
Размяшчэнне
55°40′ пн. ш. 131°20′ з. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
АкругаАляска
Рэвільяхіхеда (Аляска)
Рэвільяхіхеда
Рэвільяхіхеда
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Рэвільяхіхе́да (англ.: Revillagigedo Island) — востраў у складзе архіпелага Аляксандра, штат Аляска, ЗША.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня вострава — 89 км, найбольшая шырыня — 48 км, плошча — 2755 км². З'яўляецца 12-м па велічыні востравам ЗША і 166-м у свеце. На ўсходзе аддзелены ад мацерыка пралівам Бем-Канал шырынёй у самай вузкай частцы 1,5 км, на поўдні ад вострава Анет пралівамі Рэвільяхіхеда і Нікалс-Пэссэдж.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першым еўрапейцам, які ўбачыў востраў, быў іспанскі даследчык Хасінта Кааманья ў 1792 годзе. У наступным годзе Джордж Ванкувер даў востраву назву ў гонар Хуана Вісэнтэ дэ Гюэмеса, 2-га графа Рэвільяхіхеда, тады віцэ-караля Новай Іспаніі (Мексікі).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Паводле перапісу 2000 года на востраве жыло 13 950 чалавек, пераважная колькасць з якіх у гарадах Кетчыкан (13 025 жыхароў з прыгарадамі)[1] і Сэксмен (431 жыхар) — абодва населеных пункта знаходзяцца ў паўднёвай частцы вострава прыкладна ў 4 км адзін ад анаго.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя заняткі жыхароў вострава — рыбалоўства (Кетчыкан, акрамя іншага, называюць «Сусветная сталіца ласося»[1]), лесанарыхтоўка, вытворчасць кансерваў. На суседнім востраве Гравіна дзейнічае аэрапорт Кетчыкан.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • У 1953 годзе на востраве ішоў дождж, які не спыняўся сто дзён [2]. Адна з неафіцыйных назваў галоўнага горада вострава — «Сталіца дажджу»[1].
Панарама горада Кетчыкан і навакольнай мясцовасці з вяршыні Аленьяй гары (кастрычнік 2004 года)
Панарама горада Кетчыкан і навакольнай мясцовасці з вяршыні Аленьяй гары (кастрычнік 2004 года)


Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Мішэль Журні, Майк Мілер. «Alaska's Southeast: Touring the Inside Passage» (2008), выд. Globe Pequot, стар. 141-142 ISBN 978-0-7627-4535-7
  2. Самы доўгі дождж на Зямлі на сайце samoe-samaya.ru

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]