Рэгент (Вялікае Княства Літоўскае)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Рэгент (ад па-лацінску: regens — правіцель) — вышэйшая пасада ў Канцылярыях Вялікага Княства Літоўскага, адзін з сакратароў.

Рэгент Вялікай канцылярыі вядомы з 1590-х гадоў, Малой канцылярыі — з пачатку XVII ст. Рэгенты назначаліся Канцлерам (падканцлерам), пасля зацвярджаліся Вялікім князям і служылі да змены канцлера (падканцлера). Апроч цантральных рэгентаў, існавалі падобныя пасады ў земскіх і гродскіх судах, магістратах, кансысторыях і іншых дзяржаўных установах, дзе яны займаліся складаннем дакументаў і адказвалі за іх захаванасць.

У задачу рэгентаў Вялікай і Малой канцылярыяў уваходзіла ўнясенне дакументаў у Метрыку Вялікага Княства Літоўскага і выдача па запытам копій-выпісак дакументаў (пазней гэта абавязак выконвалі метрыканты). Акрамя таго, цэнтральныя рэгенты рэдагавалі і падносілі на подпіс вялікакняжацкія, канцлерскія і падканцлерскія дакументы, выконвалі абавязкі натарыусаў. У выпадку смерці Канцлера, яго абавязкі часова выконваў рэгент Вялікай канцылярыі, падканцлера — рэгент Малой канцылярыі.

З 1776 года рэгент Вялікай канцылярыі ўдзельнічаў у пасяджэннях задворнага асэсарскага суда.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]