Рэгуляцыя дыхання

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Регуляцыя дыхання - узгодненае нейрагумаральнае кіраванне дыхальнымі мышцамі, якія паслядоўна здзяйсняюць дыхальныя цыклы - удых і выдых. Вядучая роля ў рэгуляцыі дыхання належыць дыхальнаму цэнтру (ДЦ). Па сучасных прадстаўленнях дыхальны цэнтр - гэта складаная шматузроўневая сукупнасць нейронаў, якія забяспечваюць аўтаматычную і адвольную рэгуляцыю дыхання і яго прыстасаванне да ўмоў існавання. ДЦ падзяляюць на чатыры ўзроўні арганізацыі - аддзелы мозга. Яго функцыі даследаваў у 1885 годзе М.А. Міслаўскі, а у 1923 годзе Лумсдан даказаў, што у вобласці ДЦ прадаўгаватага мозгу размешчаны інспіратарны (адказвае за ўдых) і экспіратарны (адказвае за выдых) аддзелы, а ў вобласці варола маста - цэнтр рэгуляцыі іх актыўнасці.

Узроўні рэгуляцыі дыхання[правіць | правіць зыходнік]

1 Спінальны аддзел Спінны мозг Кантралюе скарачэнне дыхальных мышц, праз уплыў вышэйлеглых аддзелаў. Яго цэнтры рэгуляцыі (L-мотанейроны) знаходзяцца у пярэдніх рагах. Дыяфрагма інервуецца мотанейронамі 3-4 шыйных сегментаў, міжрэберныя мышцы - 3-12 грудных сегментаў спіннога мозгу.
2 Бульбарны Прадаўгаваты мозг Інспіратарны Дарсальная (верхняя) і абедзве латэральныя (бакавыя) часткі прадаўгаватага мозгу: актывуецца з кожным удыхам Задае рытм і глыбіню дыхання, пасылаючы імпульсы да рухальных нейронаў спіннога мозгу. Утрымлівае дыхальны цэнтр, які з'яўляецца двухбаковым і складаецца з двух функцыянальных аддзелаў. Хема- і механарэцэптыўная сігналізацыя.
Экспіратарны Вентральная (ніжняя) частка прадаўгаватага мозгу: актыўны пры фарсіраванні выдыху.
Протабульбарны Варола мост Пнеўматаксічны цэнтр Павялічвае частату дыхання і пакарочвае ўдых. Утрымлівае панцінныя цэнтры, якія кантралююць і рэгулююць, а, менавіта, чаргуюць актыўнасць центраў удыху і выдыху прадаўгаватага мозгу, спрыяюць гладкаму пераходу фазы ўдыху ў фазу выдыху. Прапрыарэцэптыўная сігналізацыя.
Апнейстычны цэнтр Павышае глыбіню дыхання, актывуе і падаўжае ўдых
3 Супрапантыяльны Лімбічная сістэма Гіпаталамус Задняя група ядраў Павышае частату і глыбіню дыхання Здзяйсняе сувязь дыхання з метабалізмам і тэрмарэгуляцыяй. Звязвае дыханне з эмоцыямі і вегетатыўнай рэгуляцыяй органаў.
пярэдняя група ядраў наадварот
Татламус Забяспечвае змяненне дыхання пры болевых адчуваннях.
Мазжачок і Сярэдні мозг Прыстасоўваюць дыханне да рухальнай актыўнасці.
4 Коркавы Кара вялікіх паўшар'яў Найбольшая роля належыць мотарнай і перадмотарнай зонам Кантрольныя функцыі: адаптуе дыханне да змяненняў знешняга асяроддзя, дублюе аўтаматыю дыхальнага цэнтра. Цэнтральныя станцыі аналізатараў

Сайты па тэме[правіць | правіць зыходнік]

http://kineziolog.bodhy.ru/content/regulyaciya-dyhaniya