Рэгіёны Англіі
Рэгіёны Англіі | |
![]() | |
Рэгіёны (англ.: Regions, ці Government Office Regions) — адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі верхняга ўзроўня ў Англіі. Кожны рэгіён уключае адну ці некалькі адзінак узроўня графстваў.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Падзел на рэгіёны быў ўведзены ў 1994 г. урадам Джона Мэйджэра.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Дзевяць рэгіёнаў Англіі займаюць увогуле плошча 130 тыс. км², цалкам пакрываюць тэрыторыю Англіі і маюць памеры ад паўтары (Вялікі Лондан) да дваццаці трох (Паўднёва-Заходняя Англія) тысяч км². Сем з дзевяці рэгіёнаў абмываюцца водамі Атлантычнага акіяна (Паўночным і Ірландскім морамі, Брыстальскім залівам, пралівамі Ла-Манш і Па-дэ-Кале, эстуорыямі рэк Тэмза і Хамбер), рэгіёны Уэст-Мідлендс і Вялікі Лондан маюць толькі сухапутныя межы. Тры з дзевяці рэгіёнаў Англіі мяжуюць з Уэльсам, два рэгіёна з Шатландыяй, пры гэтым рэгіён Паўночна-Заходняя Англія мяжуе з абедзвюма гэтымі гістарычнымі правінцыямі.
Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]
У дзевяці рэгіёнах Англіі па даных 2001 года пражывае агулам 49 млн чалавек, пры сярэдняй шчыльнасці насельніцтва 377 чал./км². У кожным з дзевяці рэгіёнаў Англіі па асобнасці, пражывае ад 2,5 (Паўночна-Усходняя Англія) да 8,0 (Паўднёва-Усходняя Англія) млн. чалавек, пры сярэдняй шчыльнасці насельніцтва ад 207 (Паўднёва-Заходняя Англія) да 4 562 (Вялікі Лондан) чал./км².
Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]
Дзевяць рэгіёнаў Англіі падзелены ўвогуле на 6 метрапольных графстваў, 28 неметрапольных графстваў, 55 унітарных адзінак, 32 раёна Вялікага Лондана, Лонданскі Сіці і астравы Сілі, якія, у сваю чаргу, аб'яднаны ў 48 цырыманіяльных графстваў, для ажыццяўлення імі цырыманіяльных функцый. Метрапольныя і неметрапольныя графствы падзелены адпаведна на 36 метрапольных і 201 неметрапольны раён; унітарныя адзінкі, раёны Вялікага Лондану, Лонданскі Сіці і астравы Сілі падзелы на раёны не маюць.
Палітыка[правіць | правіць зыходнік]
Спіс рэгіёнаў Англіі[правіць | правіць зыходнік]
№ | Рэгіён | Цэнтр(ы) | Плошча, км² | Насельніцтва, тыс. чал. |
Шчыльнасць насельніцтва, чал./км² |
ВУП на душу насельніцтва, £ |
Код NUTS1 | Карта |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Вялікі Лондан | Лондан | 1 572 | 7 512 | 4 758 | 30 385 | UKI | ![]() |
2 | Усходняя Англія | Кембрыдж | 19 120 | 5 388 | 282 | 20 524 | UKH | ![]() |
3 | Іст-Мідлендс | Мелтан-Мобры (Лестэршыр) |
15 627 | 4 172 | 267 | 17 698 | UKF | ![]() |
4 | Іаркшыр і Хамбер | Лідс, Шэфілд |
15 420 | 5 142 | 328 | 16 880 | UKE | ![]() |
5 | Паўночна-Усходняя Англія | Ньюкасл-апан-Тайн | 8 592 | 2 515 | 293 | 15 688 | UKC | ![]() |
6 | Паўночна-заходняя Англія | Манчэстэр | 14 165 | 6 853 | 475 | 17 433 | UKD | ![]() |
7 | Уэст-Мідлендс | Бірмінгем | 13 004 | 5 267 | 405 | 17 161 | UKG | ![]() |
8 | Паўднёва-Усходняя Англія | Саўтгемптан | 19 096 | 8 000 | 419 | 22 624 | UKJ | ![]() |
9 | Паўднёва-Заходняя Англія | Брысталь, Плімут |
23 829 | 4 928 | 207 | 18 195 | UKK | ![]() |
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- http://www.boundarycommittee.org.uk/
- http://www.odpm.gov.uk/regions/ Архівавана 22 жніўня 2006.
- http://www.gos.gov.uk/national Архівавана 16 мая 2008.