Рэгіёны Фарэрскіх астравоў

Фарэрскія астравы падзелены на шэсць рэгіёнаў (фар.: sýsla, sýslur, сісла) і 34 камуны, да 2008 года таксама існаваў падзел на сем выбарчых акруг. Кожны рэгіён мае свайго шэрыфа.
Рэгіёны (сіслы) Фарэрскіх астравоў:
- Эстурай — рэгіён і выбарчая акруга.
- Нораяр (Norðoyar «Паўночныя астравы») — рэгіён і выбарчая акруга. Астравы Борай, Фуглай, Кальсай, Кунай, Свуйнай, Віяй.
- Сандай — рэгіён і выбарчая акруга. Астравы Луйтла-Дуймун, Сандай, Скувай, Стоўра-Дуймун.
- Стрэймай — рэгіён, падзелены на дзве выбарчыя акругі:
- Сувурай — рэгіён і выбарчая акруга.
- Воар — рэгіён і выбарчая акруга. Астравы Мічынес і Воар.
№п/п | Рэгіён | Плошча, км² |
Насельніцтва,[1] чал. (01. 01. 2013) |
Шчыльнасць, чал./км² |
Адміністрацыйны цэнтр | Астравы |
---|---|---|---|---|---|---|
1 | Эстурай | 286,3 | 10 662 | 37,24 | Фуглафіёрдур | Эстурай |
2 | Нораяр | 241,0 | 5849 | 24,27 | Клаксвуйк | Борай, Фуглай, Кальсай, Кунай, Свуйнай, Віяй. |
3 | Сандай | 124,8 | 1309 | 10,49 | Сандур | Луйтла-Дуймун, Сандай, Скувай, Стоўра-Дуймун. |
4 | Стрэймай | 392,4 | 22 616 | 57,64 | Торсхаўн | Хестур, Кольтур, Ноўльсай, Стрэймай. |
5 | Сувурай | 164,5 | 4702 | 28,58 | Воавур | Сувурай |
6 | Воар | 186,3 | 3059 | 16,42 | Мідваавур | Мічынес і Воар. |
Усяго | 1395,3 | 48 197 | 34,54 |
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Адміністрацыйны падзел Фарэрскіх астравоў неаднаразова змяняўся. У 1980-х астравы складаліся са звыш 50 камун. У апошнія дзесяцігоддзі іх колькасць увесь час скарачалася і працягне скарачацца ў будучыні. Мэтай міністэрства ўнутраных спраў з'яўляецца стварэнне да 2015 годзе ад сямі да дзевяці камун, якія б часткова ці цалкам супадалі з межамі рэгіёнаў і выбарчых акруг. Калі гэта здарыцца, то Фарэрскія астравы адмовяцца ад рэгіянальнага падзелу, пакінуўшы толькі падзел на камуны.
Акрамя таго, працяглы час ішло абмеркаванне скарачэння або нават адмовы ад выбарчых акруг. Падчас выбараў 2008 года выбарчыя акругі былі канчаткова адменены.