Рэгіёны Швецыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэгіёны Швецыі

Рэгіёны Швецыі — тры традыцыйныя часткі, па сутнасці тры групы правінцый, Швецыі. Рэгіёны не маюць цяпер якога-небудзь адміністрацыйнага значэння, аднак захоўваюць культурную і гістарычную значнасць. Часцей за ўсё іх называюць «landsdelar», што проста азначае «частка краіны».

Рэгіёны[правіць | правіць зыходнік]

  • Гёталанд — паўднёвы рэгіён, найбольш заселены рэгіён, які складаецца з 10 правінцый.
  • Свеаланд — цэнтральны рэгіён, названы ў гонар гістарычнай Швецыі (англ.: Sweden proper). Самы маленькі рэгіён, складаецца з 6 правінцый.
  • Норланд — паўночны рэгіён, які займае 60 % тэрыторыі Швецыі. Складаецца з 9 правінцый.
Рэгіён Насельніцтва
(2005)
Плошча
(км²)
Колькасць правінцый Правінцыі
Гёталанд 4 351 658 97 841 10 Сконэ, Блекінгэ, Халанд, Смоланд, Эланд, Готланд, Эстэргётланд, Вестэргётланд, Дальсланд і Бохуслен
Свеаланд 3 539 944 91 098 6 Сёдэрманланд, Упланд, Вестманланд, Нерке, Вермланд і Даларна
Норланд 1 156 150 261 292 9 Естрыкланд, Хельсінгланд, Хер'едален, Емтланд, Медэльпад, Онгерманланд, Вестэрботэн, Нарботэн і Лапланд

Гістарычныя рэгіёны[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычныя рэгіёны Швецыі

Швецыя гістарычна падзелена на 4 рэгіёны: Гёталанд, Свеаланд, Норланд, Эстэрланд.

  • Эстэрланд — гэта старая назва паўднёвай Фінляндыі. У дагістарычныя часы рэгіён быў заселены рознымі плямёнамі са сваімі царамі (такіх, як квены). Тэрмін стаў састарэлым ужо з 15-га стагоддзя і практычна невядомы ў Швецыі сёння. У большасці слоўнікаў «österlandet» азначае проста ўсход.
  • У дагістарычныя часы Швецыя была ў значнай ступені абмежавана тэрыторыямі Свеаланда і паўднёвай часткай Норланда, у той час Гёталанд згадваецца ў легендах як дзяржава-супернік, з якой увесь час вяліся шведска-гёцкія войны (англ.: Swedish-Geatish wars), згаданыя ў англасаксонскай эпічнай сазе пра Беавульфа. Урэшце абедзве краіны былі аб’яднаны пад адной каронай на некаторы час паміж 5501200 (дакладная дата з’яўляецца прадметам дыскусій).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]