Рэгіёны развіцця Румыніі
Выгляд

Рэгіёны развіцця Румыніі былі створаны ў 1998 годзе для лепшай каардынацыі мясцовага развіцця падчас уступлення Румыніі ў Еўрапейскі саюз. Рэгіёны развіцця Румыніі адпавядаюць узроўню NUTS 2 дзяржаў-членаў ЕС. Нягледзячы на тое, што рэгіёны развіцця набываюць усё большае значэнне, яны не маюць адміністрацыйнага статусу і ўласнай адміністрацыі. Яны служаць галоўным чынам для размеркавання фондаў PHARE, якія прадстаўляюцца Еўрапейскім саюзам для рэгіянальнага развіцця, і для збору статыстыкі. Рэгіёны развіцця ўвайшлі ў Камітэт рэгіёнаў (CoR), калі Румынія ўступіла ў Еўрапейскі саюз.
Румынія падзелена на 8 рэгіёнаў развіцця, названых па іх геаграфічным становішчы ў краіне:
Рэгіён |
Цэнтр |
NUTS код |
Насельніцтва (2004) |
Шчыльнасць насельніцтва чал./км² |
Плошча км² |
Жудзецы | Карта |
Бухарэсцкі (Bucharest şi Ilfov) |
Бухарэст | RO08 | 2,281,860 | 1253,1 | 1821 | Бухарэст, Ілфаў |
![]() |
Заходні (Vest) |
Тымішаара | RO05 | 2,281,860 | 61,2 | 32 028 | Арад, Караш-Северын, Тыміш, Хунедаара |
![]() |
Паўночна-ўсходні (Nord-Est) |
П’ятра-Нямц | RO01 | 3,674,367 | 99,7 | 36 850 | Бакэу, Баташані, Васлуй, Нямц, Сучава, Ясы |
![]() |
Паўночна-заходні (Nord-Vest) |
Клуж-Напока | RO06 | 2,740,064 | 80,2 | 34 159 | Біхор, Бістрыца-Нэсэуд, Клуж, Марамурэш, Сату-Марэ, Сэлаж |
![]() |
Цэнтральны (Centru) |
Брашаў | RO07 | 2,523,021 | 74 | 34 100 | Алба, Брашаў, Кавасна, Мурэш, Сібіу, Харгіта |
![]() |
Паўднёва-ўсходні (Sud-Est) |
Канстанца | RO02 | 2,848,219 | 79,6 | 35 762 | Брэіла, Бузэу, Вранча, Галац, Канстанца, Тулча |
![]() |
Паўднёва-заходні (Sud-Vest) |
Краёва | RO04 | 2,330,792 | 79,8 | 29 212 | Вылча, Горж, Долж, Мехедынці, Олт |
![]() |
Паўднёвы (Sud) |
Кэлэрашы | RO03 | 3,379,406 | 98 | 34 489 | Арджэш, Кэлэрашы, Джурджу, Дымбавіца, Прахава, Тэлеарман, Яламіца |
![]() |