Рэдзькаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэдзькаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Дубровенскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Рэдзькі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 8 красавіка 2004
Насельніцтва
  • 375 чал. (1999)
Код аўтам. нумароў 2

Рэ́дзькаўскі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Рэдзькі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Азёрскі (Азярэцкі) сельсавет у складзе Дубровенскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Азёры. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года сельсавет у Дубровенскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Пятрыкі. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе Арэхаўскага раёна, з 17 снежня 1956 года — Дубровенскага раёна. 20 мая 1960 года ў склад сельсавета з Засценкаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Кіраёва, Косціна і Рэдзькі)[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна. У 1963 годзе ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Асінторфскага пассавета перададзены 8 населеных пунктаў (вёскі Буда, Жабыкі, Лабаны, Ступакі, Шалашына, Шыбаны, пасёлкі падсобнай гаспадаркі мясакамбіната і станцыя Асінаўка)[2]. 6 верасня 1963 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Рэдзькі[3]. 17 ліпеня 1964 года ў склад Пірагоўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Буда, Жабыкі, Лабаны, Ступакі, Шалашына, Шыбаны і чыгуначная станцыя Асінаўка)[4]. З 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе адноўленага Дубровенскага раёна. 24 мая 1968 года сельсавет перайменаваны ў Рэдзькаўскі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 9 населеных пунктаў[5].

8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Засценкаўскага сельсавета[6].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў: Азёры, Вялікае Тхорына, Кіраёва, Косціна, Пятрыкі, Рэдзькі, Судзілавічы і Шэкі.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. і выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 6 верасня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 48. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.