Перайсці да зместу

Рэжым Лукашэнкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўтазак са сцягам рэжыму Лукашэнкі і схаваным нумарным знакам у час пратэстаў 2020 года.

Рэжы́м Лукашэ́нкі — аўтарытарны персаналісцкі палітычны рэжым у Беларусі, усталяваны Аляксандрам Лукашэнкам, які трымае ўладу праз фальсіфікацыі выбараў[1] і тэрор[2][3][4][5][6][7][8] насельніцтва пры фінансавай[9], вайсковай[10] і інфармацыйнай[11][12] падтрымцы Расіі[13][14][15][16].

Прыйшоўшы да ўлады на папулісцкай хвалі праз першыя прэзідэнцкія выбары 1994 года ў Беларусі, Лукашэнка не меў ні згуртаванай каманды, ні праграмы развіцця краіны і адразу скіраваў намаганні на згортванне дэмакратычных працэсаў, умацаванне асабістай улады і селекцыю савецкага бюракратычнага апарату як сваёй апоры[17]. Пасля працяглага канфлікту з Вярхоўным Саветам і спробы імпічменту здзейсніў у 1996 годзе дзяржаўны пераварот.

На думку экспертаў, у Беларусі склаўся гэтак званы «сацыяльны дагавор» паміж аўтакратыяй і шырокім грамадствам, калі грамадзяне адмаўляліся ад актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці, а рэжым забяспечваў нядрэнны паводле постсавеціх мерак узровень жыцця і свабоду перамяшчэння[18][19].

Ні адны выбары ў Беларусі пасля лістапада 1996 года не прызнаны місіямі БДІПЧ АБСЕ як дэмакратычныя і адпаведныя ўзятым краінай міжнародным абавязацельствам. Абвешчаныя пасля ўсіх выбараў афіцыйныя вынікі былі моцна сфальсіфікаваны, хаця, на думку многіх экспертаў, Лукашэнка меў значную электаральную падтрымку і да 2020 года з вялікай імавернасцю мог перамагаць на выбарах і без фальсіфікацый, але з меншымі вынікамі[20].

Напярэдадні выбараў 2020 года міністр замежных спраў Уладзімір Макей заяўляў, што «рэжым моцны, спакойны» і перамен у Беларусі не дапусціць («сітуацыя будзе пад кантролем»)[21], Макей неаднакратна паўтараў тэзіс пра ўстойлівасць рэжыму для ўнутранай аўдыторыі і замежных дыпламатаў[22].

На 78-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН (19—26 верасня 2023) міністр замежных спраў Сяргей Алейнік выказаўся супраць ужывання да рэжыму Лукашэнкі азначэння «рэжым», характарызаваў гэта як «астракізм у ААН», назваў «абразамі і непаважлівай лексікай»[23].

  1. ↑ Лукашенко: Последние выборы мы сфальсифицировали (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (26 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2020. Праверана 24 верасня 2023.
  2. ↑ Лукашэнка пра катаваньні на Акрэсьціна: «Атрымалі тыя, хто там жа кідаўся на мянтоў» (бел. (тар.)). Радыё Свабода (17 жніўня 2020). Праверана 24 верасня 2023.
  3. ↑ Экс-политзаключенная Ася Булыбенко о том, как в заключении ломают людей, попытке суицида, ПТСР и почему не вернется в Беларусь (руск.). Zerkalo.io (25 верасня 2023). Праверана 26 верасня 2023.
  4. ↑ За день ГУБОПиК задержал более 60 человек (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 26 верасня 2023.
  5. ↑ ГУБОПиК разгромил квартиру мужа пресс-секретаря полка Калиновского (руск.). Reform.by (9 лістапада 2022). Праверана 26 верасня 2023.
  6. ↑ ГУБОПиК разгромил квартиру матери погибшего «калиновца» (руск.). Reform.by (1 снежня 2022). Праверана 26 верасня 2023.
  7. ↑ ГУБОПиК разгромил квартиру Вадима Прокопьева (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 26 верасня 2023.
  8. ↑ «Амбал, что бил меня головой о стенку, кулаком в лицо, ударил в живот, — он не человек». Монолог белоруски о ГУБОПиКе и неволе (руск.). Zerkalo.io (10 сакавіка 2023). Праверана 26 верасня 2023.
  9. ↑ Ціханоўская пракамэнтавала расейскі крэдыт Лукашэнку: «Гэта падоўжыць яго агонію» (бел. (тар.)). Радыё Свабода (14 верасня 2020). Праверана 24 верасня 2023.
  10. ↑ Прэс-сакратар Пуціна пракамэнтаваў падрыхтоўку расейскага «рэзэрву праваахоўнікаў» для Лукашэнкі (бел. (тар.)). Радыё Свабода (28 жніўня 2020). Праверана 24 верасня 2023.
  11. ↑ Супрацоўнікаў БТ, якія страйкуюць, замянілі супрацоўнікамі Russia Today (бел. (тар.)). Радыё Свабода (19 жніўня 2020). Праверана 24 верасня 2023.
  12. ↑ Ва Ўкраіне дасьледавалі, як Расея дапамагала Лукашэнку легітымізаваць ягоную ўладу пасьля выбараў у 2020 годзе (бел. (тар.)). Радыё Свабода (10 снежня 2021). Праверана 24 верасня 2023.
  13. ↑ Лукашенко: В интересах Беларуси и России найти взаимовыгодные решения по проблемным вопросам(недаступная спасылка). TUT.BY (29 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2020. Праверана 24 верасня 2023.
  14. ↑ Зянон Пазьняк: Мацуйма нашу нацыянальную сілу! (недаступная спасылка). Беларускае Радыё Рацыя (24 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2020. Праверана 24 верасня 2023.
  15. ↑ Расія прыйшла на падтрымку хунце М’янмы . Наша Ніва. Праверана 24 верасня 2023.
  16. ↑ «Можна мець любы пункт гледжання наконт палітыкі Лукашэнкі, але…» Пуцін згадаў Беларусь у пасланні . Наша Ніва. Праверана 24 верасня 2023.
  17. ↑ Шадурский 2022, s. 397.
  18. ↑ Шадурский 2022, s. 398.
  19. ↑ Карбалевич 2010.
  20. ↑ Шадурский 2022, s. 405.
  21. ↑ Уладзімір Макей: «Запэўніваю вас, што рэжым моцны» . Белсат. Праверана 1 ліпеня 2024.
  22. ↑ Стэнаграма інтэрв'ю Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь У. Макея тэлеканалу «Беларусь 1» (10 красавіка 2021 г.)(недаступная спасылка). Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2023. Праверана 24 верасня 2023.
  23. ↑ Карбалевіч, Валер. Ціханоўская і Алейнік у ААН. З аднаго боку: «Дапамажыце захаваць незалежнасьць», з другога: «Спыніце палітыку астракізму» (бел. (тар.)). Радыё Свабода (24 верасня 2023). Праверана 24 верасня 2023.