Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 1546

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 1546 аднагалосна прынята 8 чэрвеня 2004 года.

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Дакумент быў прысвечаны падзеям звяржэння ўрада Садама Хусейна ў Іраку. Рэзалюцыя пацвердзіла незалежнасць, суверэнітэт, адзінства і тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы, права іракскага народа свабодна вызначаць сваю палітычную будучыню і кантраляваць свае прыродныя рэсурсы. Савет ухваліў стварэнне суверэннага Часовага ўрада Ірака наўзамен адміністрацыі кааліцыі і поўнае завяршэнне акупацыі краіны да 30 чэрвеня таго ж года. Да Арганізацыі Аб’яднаных Нацый звярнуліся з просьбай дапамагчы ў галінах, якія тычацца распрацоўкі новай канстытуцыі, каардынацыі гуманітарнай дапамогі, прасоўвання правоў чалавека і рэформ. Урад Ірака абавязаўся працаваць над паляпшэннем сіл бяспекі. Рэзалюцыя ўпаўнаважыла кааліцыйныя сілы прыняць усе меры для падтрымання бяспекі і стабільнасці ў Іраку і вітала партнёрства паміж іракскім урадам і замежнымі войскамі, тым самым легалізаваўшы дзейнасць апошніх. У той жа час мандат па размяшчэнні кааліцыі мог быць спынены па просьбе Ірака. У палажэннях рэзалюцыі гаварылася, што сродкі з Фонду развіцця Ірака могуць выкарыстоўвацца іракскім ўрадам пасля спынення паўнамоцтваў акупацыйнай адміністрацыі.

Галасаванне[правіць | правіць зыходнік]

За (15) Устрымаліся (0) Супраць (0)

* тоўстым выдзелены пастаянныя члены Савета Бяспекі ААН

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Поўны тэкст рэзалюцыі (руск.)
  • Hoge, Warren (8 June 2004). "Security Council Unanimously Backs Revised Iraq Resolution". The New York Times. (англ.)