Рэзанансная часціца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Рэзана́нсныя часці́цы, ці рэзана́нсы — нестабільныя элементарныя часціцы (адроны), якія могуць распадацца за кошт моцных узаемадзеянняў. Маюць час жыцця ад 10−24 да 10−22 с.

Аб наяўнасці рэзанансных часціц мяркуюць па ускосных звестках, напрыклад, па «рэзанансным» (адсюль назва) павелічэнні эфектыўнага сячэння даследаванага працэсу ўзаемадзеяння часціц пры тых значэннях энергіі, якія адпавядаюць масе (у энергетычных адзінках) пэўнай рэзананснай часціцы.

Эксперыментальна рэзанансы былі адкрыты Э. Фермі (пач. 1950-х г.) і першасна трактаваліся як узбуджаныя станы адронаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]