Аднагадоваятравяністая расліна, якая дае галінастыя прамыя сцёблы да 80 сантыметраў вышыні. Суквецце прадстаўляе сабой каласападобную гронку з многіх кветак. Духмяная кветка мае шэсць ад белых да жаўтлявых або зеленаватых пялёсткаў, верхнія з якіх падзяляюцца на тры вузкіх, пальцападобных дзелькі[2]. У цэнтры кветкі размешчана каля 25 тычынак, на верхавінах якіх размешчаны буйныя ніцыя аранжавыя пылавікі.