Рэзервовы фронт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэзервовы фронт
Эмблема УС
Гады існавання Першае фарміраванне: 30 ліпеня 194110 кастрычніка 1941
Другое фарміраванне: 12 сакавіка 194323 сакавіка 1943
Трэцяе фарміраванне: 6 красавіка 194315 красавіка 1943
Краіна Сцяг СССР СССР
Падпарадкаванне камандуючаму
Уваходзіць у Узброеныя Сілы СССР
Тып фронт
Складаецца з упраўленне, аб’яднанні, злучэнні, воінскія часці і ўстановы
Функцыя абарона
Колькасць аб’яднанне
Дыслакацыя
Удзел у Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Г. К. Жукаў
С. М. Будзённы
М. А. Рэйтэр
М. М. Папоў

Рэзерво́вы фронт — адзін з франтоў Чырвонай Арміі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Упершыню ўтвораны 30 ліпеня 1941, скасаваны 10 кастрычніка 1941 года. У другі раз быў сфарміраваны 12 сакавіка 1943 года з злучэнняў Бранскага фронту, якія вызваліліся з Вяземскага выступу. 23 сакавіка 1943 года перайменаваны ў Курскі фронт. Трэці раз быў створаны 6 красавіка 1943 года і праіснаваў да 15 красавіка 1943 года.

Першае фарміраванне[правіць | правіць зыходнік]

Рэзервовы фронт першага фарміравання быў утвораны на заходнім напрамку 30 ліпеня 1941 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 29 ліпеня 1941 года з мэтай аб’яднаць дзеянні рэзервовых армій на Ржэўска-Вяземскай абарончай мяжы[1]. У яго склад увайшлі 24, 31, 32, 33 і 34-я арміі, у наступным дадаліся 43-я і 49-я арміі, Ржэўска-Вяземскі і Спас-Дземянскі ўмацаваныя раёны.

Сілы фронту правялі Ельнінскую аперацыю і ўдзельнічалі ў Вяземскай аперацыі.

У ходзе Ельнінскай аперацыі 30 жніўня8 верасня 1941 асабліва вызначыліся дзве дывізіі фронту: 100-я і 127-я стралковыя дывізіі, якія разам з дзвюма дывізіямі Заходняга фронту: 153-й і 161-й першымі ў РСЧА атрымалі найменне Гвардзейскія18 верасня 1941 года ў адпаведнасці з рашэннем Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання загадам наркама абароны СССР № 308 гэтыя чатыры дывізіі былі перайменаваны, адпаведна, у 1-ю, 2-ю, 3-ю і 4-ю гвардзейскія стралковыя дывізіі[2].

Данясення армій і злучэнняў аб баявым і колькасным складзе[правіць | правіць зыходнік]

  • Данясенні аб колькасным і баявым складзе частак 24-й арміі па стане на 20 верасня 1941 года[ЦАМО 1]:
    • 309-я стралковая дывізія — асабісты склад: па штату — 11650 ваеннаслужачых, па спісе — 6609 ваеннаслужачых
    • 103-я стралковая дывізія — асабісты склад: па штату — 11650 ваеннаслужачых, па спісе — 8017 ваеннаслужачых
  • Данясенні аб колькасным і баявым складзе частак 31-й арміі па стане на 20 верасня 1941 года[ЦАМО 2]:
    • 110-я стралковая дывізія — асабісты склад: па штату — 11720 ваеннаслужачых, па спісе — 11427 ваеннаслужачых
    • 103-я стралковая дывізія — асабісты склад: па штату — 11720 ваеннаслужачых, па спісе — 2592 ваеннаслужачых

10 кастрычніка 1941 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 10 кастрычніка 1941 года аб'яднаны з Заходнім фронтам[3].

Камандуючыя:

Страты фронту:[4]

  • Беззваротныя — 184 041 чал.
  • Санітарныя — 139 720 чал.

Другое фарміраванне[правіць | правіць зыходнік]

Рэзервовы фронт другога фарміравання быў утвораны 12 сакавіка 1943 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК № 30071 ад 11 сакавіка 1943 года з злучэнняў Бранскага фронту. У склад увайшлі 2-я рэзервовая, 24-я і 66-я агульнавайсковыя арміі, а таксама тры танкавыя карпусы: 4-ы гвардзейскі, 10-ы і 3-ці.

23 сакавіка 1943 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК № 30077 ад 19 сакавіка 1943 года быў перайменаваны ў Курскі фронт.

Камандуючыя:

Начальнікі штаба:

Страты фронту (сумесна з стратамі Курскага, Арлоўскага і Бранскага франтоў):[5]

  • Беззваротныя — 83 197 чал.
  • Санітарныя — 235 069 чал.

Трэцяе фарміраванне[правіць | правіць зыходнік]

Рэзервовы фронт трэцяга фарміравання быў утвораны 6 красавіка 1943 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК № 46100 ад 6 красавіка 1943 года[6]. Палявое ўпраўленне фронту разгортвалася на базе палявога ўпраўлення расфарміраванай 41-й арміі. У склад фронту ўвайшлі 2-я рэзервовая, 24-я, 46-я, 47-я, 53-я і 66-я агульнавайсковыя арміі, 5-я гвардзейская танкавая армія, а таксама шэсць танкавых карпусоў (1-ы гвардзейскі, 2-гі гвардзейскі, 4-ы гвардзейскі, 3-ці, 8-ы і 10-ы) і два механізаваных корпуса (1-ы і 5-ы).

15 красавіка 1943 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК № 46101 ад 13 красавіка 1943 года перайменаваны ў Стэпавую ваенную акругу[7].

Камандуючыя:

Начальнікі штаба:

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. ЦАМО, фонд 219, опись 679, дело 28
  2. ЦАМО, фонд 219, опись 679, дело 28

Зноскі

  1. militera.. Приказ Ставки ВК № 00583 о формировании Резервного фронта.. Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2012. Праверана 10 студзеня 2018.
  2. Рождение Советской гвардии
  3. militera.. Документы Западного фронта. Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2012. Праверана 10 студзеня 2018.
  4. militera.. Великая война. Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2007. Праверана 10 студзеня 2018.
  5. militera.. Великая война. Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2007. Праверана 10 студзеня 2018.
  6. Директива Ставки ВГК № 46100 от 6 апреля 1943 г.
  7. Директива Ставки ВГК № 46101 от 13 апреля 1943 г.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Лагатып Вікіцытатніка
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Рэзервовы фронт