Ратэрфорд Бэрчард Хейс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ратэрфорд Бэрчард Хейс
President Rutherford Hayes 1870 - 1880.jpg
сцяг
19-ы прэзідэнт ЗША
сцяг
 
Партыя: Рэспубліканская партыя ЗША
Адукацыя: Гарвардская школа права[d] і Kenyon College[d]
Веравызнанне: Methodism[d]
Нараджэнне: 4 кастрычніка 1822(1822-10-04)[1]
Delaware[d], Delaware County[d], Штат Агая, ЗША ці Fremont[d], Sandusky County[d], Штат Агая, ЗША
Смерць: 17 студзеня 1893(1893-01-17)[1] (70 гадоў)
Fremont[d], Sandusky County[d], Штат Агая, ЗША
Пахаванне: Spiegel Grove[d]
Бацька: Rutherford Hayes, Jr.[d]
Жонка: Люсі Хейс
Дзеці: Webb Hayes[d]
 
Аўтограф: Rutherford Birchard Hayes Signature.svg

Ратэрфорд Бэрчард Хейс (4 кастрычніка 1822 — 17 студзеня 1893, англ.: Rutherford Birchard Hayes) — 19-ы прэзідэнт ЗША. На пасадзе прэзідэнта курыраваў заканчэнне Рэканструкцыі Поўдня і пачаў дзеянні, якія прывялі да рэформы дзяржаўнай службы; спрабаваў прымірыць рознагалоссі, якія засталіся пасля грамадзянскай вайны і Рэканструкцыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Хейс быў адвакатам ў Агая, пасля стаў павераным у горадзе Цынцынаці з 1858 па 1861 гг. Калі пачалася Грамадзянская вайна, ён пакінуў палітычную кар'еру і далучыўся да войска Саюза ў якасці афіцэра. Хейс быў пяць разоў паранены, найбольш сур'ёзна ў бітве каля Паўднёвай горы, там ён зарабіў высокую рэпутацыю за адвагу ў баі і быў павышаны да звання генерал-маёра. Пасля вайны як рэспубліканец з 1865 па 1867 гг. ён служыў у Кангрэсе ЗША. Хейс пакінуў Кангрэс і балатаваўся на пасаду губернатара штата Агаё і быў абраны на два тэрміны запар у 1868—1872 гг., а затым і на трэці тэрмін у 1876-77 гг.

У 1876 годзе Хейс быў абраны прэзідэнтам у адніх з самых спрэчных выбарах у амерыканскай гісторыі. Ён прайграў галасы выбаршчыкаў дэмакрату Самуэлю Дж. Тілдзену, але выйграў пасля таго, як камісія Кангрэсу ЗША прысвоіла яму дваццаць аспрэчваемых галасоў выбаршчыкаў. У выніку быў заключаны Кампраміс 1877 году, у якім дэмакраты згадзіліся на вынікі выбараў Хейса ўзамен на сканчэнне ваеннага ўмяшання ЗША ў дачыненні да Паўднёвай палітыкі.

Хейс верыў у мерытакратычную ўраду, роўныя правы незалежна ад расы, а таксама паляпшэнне праз адукацыю. Загадаў федэральным войскам задушыць Вялікую чыгуначную стачку 1877 года. Хейс ажыццявіў сціплыя рэформы дзяржаўнай службы, якія заклалі аснову для далейшых рэформаў у 1880-х і 1890-х гадах. Ён наклаў вета на Закон Бленда-Алісана, у выніку якога ўводзіліся ў абарот сярэбраныя грошы і паднімаліся кошты. Хейс настойваў на тым, што падтрыманне залатога стандарту мае важнае значэнне для аднаўлення эканомікі. Яго палітыка ў дачыненні да заходніх індзейцаў апярэдзіла асіміляцыйную праграму Закона Дауэса 1887 года.

Хейс стрымаў сваё абяцанне не балатавацца на другі тэрмін, выйшаў на пенсію ў родным Агаё, і стаў прыхільнікам сацыяльнай і адукацыйнай рэформы. Даследчыкі адзначаюць яго самае вялікае дасягненне ў тым, што аднавілася народная вера ў прэзідэнта і спыненні пагаршэнні ролі выканаўчай улады, якія пазначыліся пасля смерці Аўраама Лінкальна. Хоць прыхільнікі і высока ацэньваюць прыхільнасць Хейса рэформам дзяржаўнай службы і абароны грамадзянскіх правоў, ён, як правіла, уваходзіць у лік ніжняй паловы ў рэйтынгах гісторыкаў прэзідэнтаў ЗША.

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: open data platform — 2011.