Рэйд на Абу-Кемаль (2008)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэйд на Абу-Кемаль (2008)
Асноўны канфлікт: Іракская вайна
Карта рэгіёну вакол сірыйскага Абу-Кемаля і іракскага Аль-Каіма
Карта рэгіёну вакол сірыйскага Абу-Кемаля і іракскага Аль-Каіма
Дата 26 кастрычніка 2008
Месца Машахдэх, Абу-Кемаль, Сірыя
Вынік перамога ЗША
Праціўнікі
 ЗША Ісламская дзяржава Ірак
Сілы бакоў
10 байцоў, некалькі верталётаў каля 15 байцоў
Страты
страт няма 8 забітых і 7 параненых[1]

Рэйд на Абу-Кемаль — дэсантная атака, учыненая 26 кастрычніка 2008 года атрадам спецыяльнага прызначэння ЗША[2], першы напад амерыканцаў на тэрыторыі Сірыі[3]. У ходзе ваеннай аперацыі чатыры амерыканскіх ваенных верталёта перасеклі мяжу з Сірыяй, высадзілі дэсант і атакавалі недабудаваны ферму[4] ў вёсцы Машахдэх[5], недалёка ад горада Абу-Кемаль. У выніку загінулі 9 чалавек[4], 14 атрымалі раненні. Паводле заявы амерыканскага бока, мэтай нападу была сетка баевікоў «Ісламскай дзяржавы», якія пракраліся ў Сірыю з-за мяжы для здзяйснення дыверсій ў Іраку супраць ЗША і іракскага ўрада[2]. Паслам ЗША і Ірака быў заяўлены афіцыйны пратэст ад уладаў Сірыі ў сувязі з гэтым «сур’ёзным нападам»[6].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Black, Ian. US forces kill eight in helicopter raid on Syria, The Guardian (27 кастрычніка 2008).
  2. а б US special forces launch rare attack inside of Syria, Associated Press (26 кастрычніка 2008). Праверана 27 кастрычніка 2008. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2008. Праверана 6 снежня 2020.
  3. 'US troops' strike inside Syria, BBC (26 кастрычніка 2008). Праверана 27 кастрычніка 2008.
  4. а б Сирия осуждает удар ВВС США по своей территории (27 кастрычніка 2008). Праверана 27 кастрычніка 2008.(недаступная спасылка)
  5. Lenta.Ru : Дамаск опроверг заявления США о цели вторжения в Сирию (28 кастрычніка 2008). Праверана 28 кастрычніка 2008.
  6. США "провели спецоперацию" в Сирии (26 кастрычніка 2008). Праверана 27 кастрычніка 2008.