Рэйкавая вайна ў Беларусі падчас расійска-ўкраінскай вайны
У канцы лютага 2022 года ў СМІ з’явіліся першыя паведамленні аб дыверсіях на беларускіх чыгунках з мэтай вываду са строю жывой сілы, тэхнікі і матэрыяльных сродкаў ваеннага прызначэння, якія перавозіліся па чыгунцы, якая прызначалася для расійскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны. У трох беларускіх абласцях было знішчана сігнальнае абсталяванне, а чыгуначныя пуці былі заблакіраваны. У выніку гэтых аперацыяў была парушана праца некалькіх аддзяленняў беларускай чыгункі. З гэтых дзён дыверсіі набылі масавыя маштабы, і дыверсіі былі здзейснены на шматлікіх чыгуначных шляхах у паўднёвых абласцях Беларусі.[1]
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
24 лютага 2022 года ў 05:30 па маскоўскім часе расійскія дзяржаўныя тэлеканалы пачалі трансліраваць зварот прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна. Саюз беларускай апазіцыі BYPOL распачаў шэраг акцый прамога дзеяння, накіраваных супраць тылага забеспячэння расейскіх войскаў з выкарыстаннем беларускай інфраструктуры. Асобныя ячэйкі прыхільнікаў BYPOL атрымалі інструкцыі па знішчэнні транспартнай інфраструктуры на беларускай чыгунцы.[2] У Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай вобласці было знішчана сігнальнае абсталяванне, а чыгуначныя пуці былі заблакіраваны. За частку рэалізаваных акцыяў адказнасць узяў BYPOL. Па іх дадзеных, у выніку гэтай аперацыі была парушана праца некалькіх аддзяленняў беларускай чыгункі. РЧ забараніла рух сваіх рухомых саставаў, у тым ліку ваенных эшалонаў, па тэрыторыі Беларусі ў начны час, а беларускія машыністы масава адмаўляюцца ад кіравання лакаматывамі і выезду на перагоны. Па заяве BYPOL:[3]
Наш абавязак — і ў нашых сілах — рабіць рэальныя рэчы, каб спыніць [вайну], вызваліцца ад акупацыі расейскіх войскаў і аднавіць добрае імя нашых продкаў. «Рэйкавая вайна» — гэта веды, якія нам дасталіся ў спадчыну, гэта тое, што мы ўмеем і што пад сілу кожнаму з нас.
Аб неабходнасці «рэйкавай вайны» казаў і дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч, які звяртаўся да беларусаў. Паводле яго слоў, самымі важнымі напрамкамі, на якія трэба звяртаць увагу, з’яўляюцца Крым — Мелітопаль, Крым — Херсон, Валуйкі — Купянск, Гомель — Кіеў (агульны напрамак). Ён адзначаў, што зрыў забеспячэння расійскіх войскаў па чыгунках можа радыкальна змяніць сітуацыю, асабліва на напрамку Крым — Мелітопаль, па якім Расія забяспечвае групоўку, якая штурмуе Марыупаль.[4]
Храналогія падзей[правіць | правіць зыходнік]
26 лютага[правіць | правіць зыходнік]
На перагоне Талька-Вярэйцы выведзены са строю прылада аўтаматыкі і тэлемеханікі СЦБ.[5]
27 лютага[правіць | правіць зыходнік]
Было выведзена са строю прылада аўтаматыкі і тэлемеханікі СЦБ паблізу станцыі Барысаў.[5]
28 лютага[правіць | правіць зыходнік]
На перагоне Талька-Вярэйцы выведзена прылада аўтаматыкі і тэлемеханікі СЦБ.[6]
1 сакавіка[правіць | правіць зыходнік]
На перагоне Астанковічы-Жэрдзь знішчана рэлейная шафа кіравання СЦБ. Таксама былі знішчаны шляхам падпалу дзве шафы ўпраўлення СЦБ (прылада сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіроўкі) на ўчастках абслугоўвання Баранавіцкага і Гомельскага аддзяленняў БЧ, чым была парушана работа святлафораў і стрэлачных пераводаў і заблакіраваны рух на гэтых участках чыгункі. Таксама на ўчастку абслугоўвання Магілёўскага аддзялення БЧ праведзена закарочванне рэйкавага ланцуга дротам.[7]
У ноч з 1 на 2 сакавіка ў Стоўбцах затрымалі мужа з жонкай, якія на чыгуначных пуцях падпалілі бярвенні. Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», гэта Сяргей і Кацярына Глебка. У іх трое непаўналетніх дзяцей. На «пакаяным» відэа заўважна, што Сяргей зьбіты.
«Мужчына ўсё здымаў на мабільны з адпаведным каментаром, дзе адкрыта выказваў свае тэрарыстычныя намеры. Яму пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі», — піша МУС. «Паклаў два палены на шляху, бо наглядзеўся тэлеграм-каналаў і быў не згодны, хацеў як бы выказаць сваю падтрымку і падпаліў гэтыя палена», — кажа мужчына на відэа і раскайваецца ў зробленым.
Супраць Сяргея Глебкі ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 289 КК (акт тэрарызму).[8]
2 сакавіка[правіць | правіць зыходнік]
2 сакавіка супрацоўнікі ГУБАЗіку ў Асіповічах затрымалі 43-гадовага мясцовага жыхара. Па звестках праваабаронцаў, гэта Аляксей Шышкавец. Цяпер ён знаходзіцца ў магілёўскім СІЗА № 4.
Паводле інфармацыі МУС, у пачатку 2022 года мужчына «увайшоў у склад экстрэмісцкага фарміравання BYPOL, аўтарызаваўшыся ў мабілізацыйным чат-боте для здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў у Беларусі». 1 сакавіка ён нібыта атрымаў указанні па блакіроўцы чыгуначных пуцей, а таксама па вырабе і выкарыстанні «кактэйляў Молатава».
У адносінах да фігуранта ўзбуджана крымінальная справа за ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні з мэтай учынення злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці.
«Ён выказаў актыўную гатоўнасць садзейнічаць акцыям прамога дзеяння на аб’ектах чыгункі ў раёне горада Асіповічы з мэтай правядзення дыверсій і недапушчэння прасоўванняў эшалонаў з ваеннай тэхнікай», — кажа начальнік магілёўскага абласнога ўпраўлення ГУБАЗіК МУС Міхаіл Сухачоў.
Супраць Аляксея распачалі крымінальную справу за ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні з мэтай здзяйснення злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці (арт. 361-1 КК).[9]
Таксама 2 сакавіка ў Жодзіне затрымалі яшчэ аднаго «рэйкавага партызана» — мужчыну 35 гадоў.[10]
4 сакавіка[правіць | правіць зыходнік]
4 сакавіка ў Сьветлагорску затрымалі трох мясцовых жыхароў. Як сцвярджае прэс-служба МУС, 29-гадовы жыхар Светлагорска разам з двума знаёмымі вечарам 28 лютага прыйшлі на чыгуначны перагон за горадам, двое з іх аблілі гаручай сумессю рэлейную шафу сігнальнай устаноўкі і падпалілі яе — абсталяванне выгарэла. На іх завялі крымінальную справу за ўчыненне акта тэрарызму.
З 2 сакавіка ў Светлагорску праходзілі ператрусы ў сувязі са спаленым абсталяваннем. Тады на перагоне Астанковічы — Жэрдзь гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі была спалена рэлейная шафа сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання (СЦБ), і ў выніку святлафоры і стрэлачныя пераводы на гэтым участку былі прыведзены ў непрацоўны стан. Перагон Астанковічы — Жэрдзь знаходзіцца на лініі Жлобін — Калінкавічы, якая затым працягваецца на Оўруч (Жытомірская вобласць Украіны). Лінія была пабудавана як найкарацейшы шлях для воінскіх эшалонаў у бок Украіны падчас Першай сусветнай вайны.
Праваабаронцам вядома, што 4 сакавіка ў Светлагорску былі затрыманыя жонкі Зміцер і Наталля Равіч, брат Наталлі Дзяніс Дзікун і яго дзяўчына Аліса Малчанава і яе бацька Алег Малчанаў. На дадзены момант Зміцер Равіч, Дзяніс Дзікун і Алег Малчанаў арыштаваныя, Аліса і Наталлю адпусцілі.
У праўладных тэлеграм-каналах з’явілася «пакаянае» відэа з Дзянісам Дзікуном, на якім ён выглядае збітым. Ён кажа, што па ўказанні BYPOL падпаліў яшчэ з двума людзьмі 28 лютага шафу сігнальнай устаноўкі на станцыі «Жэрдзь-Астанковічы».
Следчы камітэт у гэты ж дзень паведаміў аб затрыманні 30-гадовага жыхара Светлагорска. СК сцвярджае, што ён дзейнічаў у змове са сваім сваяком, які пасля падзеяў жніўня 2020 года выехаў з Беларусі ў Літву, дзе хаваўся ад крымінальнага пераследу. Ад BYPOL затрыманы нібыта «атрымаў заданне ажыццявіць акты тэрарызму на чыгунцы». СК сцвярджае, што затрыманы меў «падрабязныя інструкцыі і відэаўрокі па вырабе прылад злачынства і ўчыненні тэрактаў на чыгуначных аб’ектах».[9]
6 сакавіка[правіць | правіць зыходнік]
6 сакавіка супрацоўнікі ГУБАЗіКу і АМАПа затрымалі жыхара Віцебска па абвінавачанні ў падрыхтоўцы акта тэрарызму. Па дадзеных МУС, мужчына планаваў вывядзенне са строю сістэм, якія забяспечваюць бяспеку чыгуначнага руху.
По информации железнодорожного телеграм-канала @bel_zhd, задержанным является сотрудник Витебской дистанции сигнализации и связи УП «Витебское отделение Белорусской железной дороги» Сергей Коновалов. Сообщество железнодорожников сообщает, что задержанный мужчина был после конфликта на работе: «Накануне задержания Коновалов вступил в конфликт с заместителем начальника дистанции сигнализации и связи по идеологии, бывшим начальником транспортной милиции, Глячковым В. А. (с которым раньше уже конфликтовал). Глячков с ведома начальника дистанции Селионова И. В. сообщил в ГУБОПиК и КГБ о подготовке данным работником диверсии, в результате чего Коновалова и арестовали без каких-либо на то реальных оснований».
Паводле інфармацыі МУС, Канавалаў меў доступ да названага абсталявання, але, як піша «Live. Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі», ён працаваў не на перагонах, а толькі ў будынку.
Супраць мужчыны была ўзбуджаная крымінальная справа за падрыхтоўку да акту тэрарызму.[9]
15 сакавіка[правіць | правіць зыходнік]
На перагоне Даманава — Лясная выведзены са строю прылады тэлемеханікі і аўтаматыкі СЦБ.[5]
16 сакавіка[правіць | правіць зыходнік]
На перагоне Фарынава — Загацце (Віцебскае аддзяленне) знішчана рэлейная шафа СЦБ. У выніку быў парушаны графік руху цягнікоў, у тым ліку вайсковага прызначэння.[6]
Адказнасць за акцыі на перагонах Даманава — Лясное і Фарынава — Загацце ўзяў BYPOL.[2][11]
17 сакавіка[правіць | правіць зыходнік]
Уначы па станцыі Орша-Цэнтральная з рэлейнай шафы невядомымі былі дэмантаваныя і выкрадзеныя 6 сігнальных трансфарматараў тыпу СОС2-50. У сувязі з гэтым з 21:36 да 03:00 былі спынены чыгуначныя зносіны ў гэтым напрамку.[5]
18 сакавіка[правіць | правіць зыходнік]
18 сакавіка ў Оршы за пашкоджанне чыгуначных пуцей затрыманы мясцовы супрацоўнік чыгункі. На праўладным тэлеграм-канале з ім з’явілася «пакаяльнае» відэа. Аднак твар мужчыны не паказалі, а прозвішча не назвалі. Сам затрыманы на відэа прызнаўся, што скраў цягу ручнога тормазу на грузавым вагоне.[11]
25 сакавіка[правіць | правіць зыходнік]
25 сакавіка на перагоне Барысаў-Навасады (Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі) былі спалены 2 рэлейныя шафы сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіравання (СЦБ).[12]
Telegram-канал суполкі чыгуначнікаў Беларусі паведамляе, што 24 сакавіка Камітэт дзяржаўнай бяспекі РБ меў звесткі пра падрыхтоўку дыверсіі на прыпыначным пункце Гай (перагон Мінск-Сартавальны-Памыслішча). У выніку туды былі накіраваныя сілы для аховы гэтага раёна. Але ў гэты час дыверсанты рыхтаваліся да правядзення дыверсійнай аперацыі паміж прыпыначнымі пунктамі Бярэзіна і Неманіца на перагоне «Навасады-Барысаў», якую ў выніку і правялі.[13]
Вынікі[правіць | правіць зыходнік]
У выніку першай хвалі праведзеных акцый, баючыся дыверсій, РЧ спыніла транзіт ваенных эшалонаў па тэрыторыі Беларусі, а беларускія машыністы масава адмаўляюцца ад кіравання лакаматывамі і выезду на перагоны.[14] Кошт адной рэлейнай шафы складае дзясяткі тысяч долараў ЗША, а «рэмкамплектаў» для замены знішчаных шаф у Беларусі засталося адзінкі.[15]
З’явіліся звесткі аб тым, што расійскія войскі пачалі перавозіць боепрыпасы для большай маскіроўкі ў паўвагонах (паўвагоны ў асноўным едуць накрытыя тэнтамі), якія для гэтага не прадугледжаны, што парушае нормы бяспекі па перавозцы небяспечных грузаў. Абазначэнняў, што ў групе вагонаў перавозіцца груз з 1 класам небяспекі, няма.[5]
19 сакавіка кіраўнік праўлення «Укрзалізніца» Аляксандр Камышын паведаміў, што чыгуначных зносін паміж Беларуссю і Украінай больш няма, і падзякаваў за гэта сумленным работнікам чыгункі Беларусі:[16]
Я нядаўна звяртаўся з заклікам да беларускіх чыгуначнікаў не выконваць злачынныя загады і не весці расейскія вайсковыя эшалоны ў бок Украіны. На сённяшні дзень я магу сказаць, што чыгуначных зносін паміж Украінай і Беларуссю няма.
Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]
У беларускім МУС не сталі хаваць, што прычынай гэтых нападзенняў стала вайна Расійскай Федэрацыі супраць Украіны.[17] Пасьля першых выпадкаў намесьнік міністра ўнутраных справаў Беларусі Казакевіч заявіў:[18]
Папярэджваем усіх, хто нават падумае рабіць любыя супрацьпраўныя дзеянні на Беларускай чыгунцы: усе яны будуць кваліфікаваны як акт тэрарызму, рэакцыя будзе максімальна жорсткай. Заклікаючы да міру ва Украіне, яны фактычна заклікаюць да вайны і здзяйснення тэрактаў у нашай краіне. Прыведзеныя факты мы расцэньваем як акты тэрарызму. І нясуць яны пагрозу, у першую чаргу, не дзяржаве, а людзям.
У Беларусі масава блакіравалі чыгунку ў 2020 і 2021 гадах пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў. Зрэшты, тады на «рэйкавых партызан» узбуджалася крымінальная справа па мякчэйшых артыкулах, напрыклад, па ст. 309 («Наўмыснае выключэнне транспартнага сродку або шляхоў зносін»).
Пасля аднаўлення дыверсій на інфраструктуры Беларускай чыгункі па начах на некаторых перагонах і станцыях сталі дзяжурыць патрулі, якія складаюцца з вайскоўцаў унутраных войскаў. На некаторых участках чыгункі паставілі па 2-3 сілавікі да кожнай рэлейнай шафы.[19]
Пасля пачатку спецаперацыі затрымалі мінімум восем беларусаў за падазрэнне ў зрыве графіка руху расійскіх цягнікоў са зброяй і датычных да фізічнага пашкоджання інфраструктуры чыгункі ў Беларусі.[9]
Стала вядома, што з 19 сакавіка спецназ унутраных войскаў будзе задзейнічаны для аказання дапамогі па кантролі за чыгуначнымі шляхамі і інфраструктурай БЧ на поўдні Рэспублікі Беларусь (Гомельская і Брэсцкая вобласць). Патрулі ходзяць у цывільным адзенні, пры сабе маюць зброю і рацыі з GPS-трэкерамі, пражываюць у палатках недалёка ад чыгуначнай інфраструктуры.[11]
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
- Анексія Крыма Расіяй
- Вайна на ўсходзе Украіны
- Інцыдэнт у Керчанскім праліве
- Расійска-ўкраінскі крызіс (2021—2022)
- Уварванне Расіі ва Украіну (2022)
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ В Беларуси началась «рельсовая война» против России (видео) (руск.). ukrainenews.fakty.ua.
- ↑ а б BYPOL. План Перамога. Рельсовая война (руск.) .
- ↑ «Я готов сражаться чем угодно»: почему все больше белорусов едут воевать за Украину, BBC, 03.03. 2022
- ↑ Рельсовая война в Беларуси: против партизан бросили вооруженных карателей (руск.). glavred.info.
- ↑ а б в г д Хроніка рэйкавай вайны ў Беларусі-2022. Што вядома на сёння . Наша Ніва.
- ↑ а б Рэйкавая вайна ў Беларусі-2022. Што вядома на сёння . Новы Час.
- ↑ BYPOL . Telegram.
- ↑ Sputnik Беларусь. Рельсовая война: СК рассказал о ходе расследования дела о терроризме (руск.). Sputnik Беларусь (3 сакавіка 2022).
- ↑ а б в г С начала войны задержали минимум 8 «рельсовых партизан». Что известно о «рельсовой войне» в Беларуси (руск.). Наша Ніва.
- ↑ В Беларуси вновь стали блокировать железную дорогу. МВД пригрозило всех найти и наказать (руск.). ZERKALO.IO (2 сакавіка 2022).
- ↑ а б в Белорусский спецназ в штатском будет охранять железнодорожные пути передвижения российской военной техники (руск.). Наша Ніва.
- ↑ Произошла очередная диверсия на железной дороге (руск.). Новости Беларуси - последние новости на сегодня - UDF.
- ↑ Live. Сообщество железнодорожников Беларуси . Telegram.
- ↑ Рельсовая война в Беларуси: партизаны мешают военным эшелонам ехать в Украину (руск.). Новости Беларуси | euroradio.fm.
- ↑ BYPOL . Telegram.
- ↑ Глава правления «Укрзалізниця»: Железнодорожного сообщения между Беларусью и Украиной больше нет (руск.). ZERKALO.IO (19 сакавіка 2022).
- ↑ В Беларуси идет “рельсовая война” против войны с Украиной (руск.). www.eurointegration.com.ua.
- ↑ МВД Белоруссии предупредило об ответственности виновных в блокировании железной дороги (руск.). tass.ru. ТАСС.
- ↑ В Беларуси спецназовцы будут охранять железнодорожные пути из-за диверсий (руск.)(недаступная спасылка). www.ukrinform.ru. Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2022. Праверана 31 сакавіка 2022.