Рэйманд Адзіерна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэйманд Адзіерна
англ.: Raymond Thomas Odierno
Дата нараджэння 8 верасня 1954(1954-09-08)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 кастрычніка 2021(2021-10-08)[1][2] (67 гадоў)
Месца пахавання
Муж: Linda Burkarth[d]
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць ЗША
Род войскаў Армія ЗША
Аўтограф Выява аўтографа
Званне генерал арміі[d] і генерал
Камандаваў Multi-National Force – Iraq[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рэйманд Адзіерна (англ.: Raymond Odierno) — амерыканскі генерал у адстаўцы, з’яўляўся камандуючым міжнароднымі кааліцыйнымі сіламі ў Іраку з 16 верасня 2008 года. З 7 верасня 2011 года па 14 жніўня 2015 быў начальнік штаба сухапутных войск ЗША.

Пасля атрымання ваеннай адукацыі ў Ваеннай акадэміі ЗША, пачаў службу камандзірам узвода ў артылерыйскім падраздзяленні 56-й брыгады палявой артылерыі. Камандаваў батарэяй, дывізіёнам, артылерыяй 1-й кавалерыйскай дывізіі. Падчас вайны ў Персідскім заліве — начальнік штаба 2-га дывізіёна 3-й брыгады палявой артылерыі. Пасля ўзначаліў 4-ю пяхотную дывізію і 3-і корпус, на чале якіх удзельнічаў у баявых дзеяннях у Іраку. Займаў камандныя і штабныя пасады ў разнастайных фарміраваннях і ўстановах арміі ЗША. З 2010 года ўзначаліў Міжвідавае камандаванне Узброеных сіл ЗША, якое расфармавана летам 2011 года. Адразу прызначаны на пасаду начальніка штаба арміі Злучаных Штатаў.

У жніўні 2015 года пасля 39 гадоў ваеннай службы звольніўся з шэрагаў арміі ЗША[4][5].

Зноскі

  1. а б Raymond Odierno, Army general who commanded in Iraq, dies of cancer at age 67 // USA TodayMcLean: Gannett, 2021. — ISSN 2165-1779
  2. а б Schmitt E. P. Gen. Raymond T. Odierno Dies at 67; Oversaw Iraq Surge // The New York Times / J. KahnManhattan, NYC: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2021. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 9 кастрычніка 2021.
  3. Schmitt E. P. Gen. Raymond T. Odierno Dies at 67; Oversaw Iraq Surge / J. KahnManhattan, NYC: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2021. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 9 кастрычніка 2021.
  4. In parting, retiring Army chief raises concerns about battle-hardened leaders and Gold Star families — The Washington Post
  5. Milley takes over as new chief of staff; Odierno retires