Рэйчэл Карсан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рэйчэл Карсан
Rachel Louise Carson
Rachel-Carson.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 27 мая 1907(1907-05-27)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 красавіка 1964(1964-04-14)[1][2][…] (56 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці марскі біёлаг, абаронца навакольнага асяроддзя, заолаг, эсэіст, аўтар, кансервацыяніст, пісьменнік-дакументаліст
Мова твораў англійская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
rachelcarson.org(англ.) 
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Рэйчэл Луіз Карсан (англ.: Rachel Louise Carson, 27 мая 1907 — 14 красавіка 1964) — амерыканская вучоная-біёлаг, дзяячка ў сферы аховы прыроды, пісьменніца. Працы Карсан, асабліва кніга «Маўклівая вясна», спрыялі развіццю экалагічных арганізацый у ЗША і іншых краінах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рэйчэл Карсан нарадзілася 27 мая 1907 года ў доме фермера каля гарадка Спрынгдэйл, штат Пенсільванія, ЗША. Бацька, Роберт Уордэн Карсан, быў прадаўцом страховак, маці Марыя Фрэйзер вяла хатнюю гаспадарку. З васьмі гадоў Карсан сама пачала пісаць апавяданні пра жывёл, а калі ёй было дзесяць, адно з апавяданняў было надрукавана ў часопісе St. Nicholas Magazine. Карсан вучылася ў невялікай школе ў Спрынгдэйле да дзясятага класа, затым у старэйшай школе ў суседнім горадзе Парнасус (Parnassus), якую скончыла ў 1925 годзе найлепшай з 45 вучняў свайго класа.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля школы Рэйчэл вучылася ў Пенсільванскім каледжы для жанчын (англ.: Pennsylvania College for Women). Спачатку яе спецыяльнасцю была англійская мова, але ў студзені 1928 года яна перайшла на біялагічнае аддзяленне. У 1928 годзе яна атрымала дазвол паступаць ва Універсітэт Джона Хопкінса ў Балтымары, але праз праблемы з фінансамі засталася вучыцца ў каледжы. Скончыла навучанне ў 1929 годзе з узнагародай (magna cum laude). Пасля летняй практыцы ў Марской біялагічнай лабараторыі ў штаце Масачусетс яна ў канцы 1929 года працягнула заняткі заалогіяй і генетыкай ва Універсітэце Джона Хопкінса.

У 1932 годзе абараніла дысертацыю па тэме эмбрыянальнага развіцця пранефроса ў рыб, і ў чэрвені стала магістрам біялогіі. Да яе ў Балтымар пераехала сям’я, бацькі і сястра з двума дзецьмі. Рэйчэл планавала працягваць даследванні і напісаць доктарскую дысертацыю, але праз фінансавыя праблемы на фоне Вялікай дэпрэсіі была вымушана пакінуць універсітэт і стаць настаўніцай.

Прыродаахоўная служба[правіць | правіць зыходнік]

У 1935 годзе памёр бацька Карсан, і сям’я апынулася ў беднасці. Па парадзе яе навуковай кіраўніцы Мэры Скот Скінкер (Mary Scott Skinker) Рэйчэл прынялі на працу ў Бюро рыбалоўства ЗША. Там яна стала дыктаркай штотыднёвай адукацыйнай радыёперадачы «Падводны раман» (Romance Under the Waters). Усяго выйшлі 52 перадачы па 7 хвілін, іх мэтай было папулярызаваць біялогію рыб і працу ў Бюро.

Начальнік Карсан быў задаволены поспехам радыёперадач, запісаных ёй, і папрасіў яе напісаць уступ для брашуры пра Бюро рыбалоўства, а затым вырашыў перавесці яе на поўную стаўку, як толькі з’явіцца магчымасць. Такая вакансія ў Бюро адкрылася ў 1936 годзе, але для яе трэба было здаць экзамен на пасаду дзяржаўнага служачага ЗША. Карсан яго здала лепш за астатніх кандыдатаў і стала малодшым марскім біёлагам Бюро рыбалоўства ЗША. На гэтай пасадзе Карсан займалася аналізам дадзеных палявых даследаванняў папуляцый рыб, а таксама напісаннем брашур і іншай публічнай літаратуры. На тую ж тэму, па выніках уласных даследаванняў і работ іншых марскіх біёлагаў, яна пісала артыкулы ў газету The Baltimore Sun і іншыя выданні.

У студзені 1937 года памерла старэйшая сястра Карсан, і Рэйчэл засталася адзінай раднёй для сваёй маці і двух пляменніц.

У ліпені 1937 годзе літаратурны часопіс Atlantic Monthly прыняў да публікацыі эсэ «Водны сусвет» (The World of Waters), якое Карсан першапачаткова пісала для сваёй першай брашуры, выдадзенай Бюро рыбалоўства; тады яе начальнік палічыў гэты твор занадта добрым для публікацыі ў такім фармаце. У Atlantic Monthly гэтае эсэ выйшла пад загалоўкам «У глыбі мора» (Undersea); у ім маляўніча апісвалася ўяўнае падарожжа па дне акіяна. Гэтая публікацыя стала паваротнай у пісьменніцкай кар’еры Карсан. Буйнае выдавецтва Simon & Schuster прапанавала ёй пашырыць часопісны артыкул да памераў кнігі і выдаць у іх. Так кніга «Пад марскім ветрам» (Under the Sea Wind) выйшла ў свет у 1941 годзе, атрымала цудоўныя водгукі, аднак прадавалася не вельмі добра.

У сярэдзіне 1945 года Карсан упершыню занялася даследаваннем хіміката ДДТ, які тады быў «рэвалюцыйна новым пестыцыдам» і яшчэ толькі праходзіў выпрабаванні на таксікалагічную і экалагічную бяспеку. У той час для Карсан ДДТ быў толькі адной з многіх тэм для напісання артыкулаў; рэдактары выдавецтва палічылі гэтую тэму не вельмі цікавай, і таму першыя публікацыі Карсан пра ДДТ выйшлі толькі ў 1962 годзе.

Літаратурная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Першая кніга «Пад марскім ветрам» (Under the Sea-Wind), якая выйшла ў 1941 годзе, была амаль незаўважаная. Вядомай стала «Мора вакол нас» (1951), якая на працягу многіх тыдняў узначальвала спісе бестсэлераў.

У 1955 годзе быў гатовы трэці том яе марской трылогіі, «Грань мора» (The Edge of the Sea), які апавядаў пра жыццё прыбярэжных экасістэм, у прыватнасці на ўсходнім узбярэжжы ЗША.

Самая знакамітая кніга Рэйчэл Карсан «Маўклівая вясна» была ўпершыню выдадзена 27 верасня 1962 года выдавецтвам Houghton Mifflin. У кнізе падрабязна і даступна апісваецца шкоднае ўздзеянне пестыцыдаў на навакольнае асяроддзе. Рэйчэл Карсан была не адзіным і не першым даследчыкам, якія выказалі свае асцярогі з нагоды прымянення ДДТ і іншых пестыцыдаў. Аднак менавіта яе кніга, у якой спалучаліся навуковыя веды, даступнасць выкладу і паэтычнасць, стала найбольш папулярнай і спрыяла развіццю грамадскага руху ў абарону навакольнага асяроддзя. Прадмову да выдання 1994 года напісаў віцэ-прэзідэнт ЗША Альберт Гор. У 2012 годзе «Маўклівая вясна» была ўключана амерыканскім хімічным грамадствам у Спіс нацыянальных гістарычных хімічных славутасцяў (National Historic Chemical Landmarks) за яе важную ролю ў станаўленні сучаснага руху абароны навакольнага асяроддзя.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118667300 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 3,0 3,1 Rachel Carson // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://beforeitsnews.com/environment/2012/09/rachel-carson-and-the-birth-of-modern-environmentalism-2449332.html
  5. http://msa.maryland.gov/msa/educ/exhibits/womenshall/html/carson.html
  6. http://www.blouinartinfo.com/news/story/827799/environmentalist-rachel-carsons-battle-against-the-chemical
  7. 7,0 7,1 NNDB — 2002.
  8. Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English: Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 182.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]