Рэйчэл Платэн
Рэйчэл Платэн | |
---|---|
Rachel Platten | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Рэйчэл Эшлі Платэн |
Дата нараджэння | 20 мая 1981 (43 гады) |
Месца нараджэння | Нью-Ёрк Сіці, Нью-Ёрк |
Краіна |
![]() |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | |
Гады актыўнасці | 2003 — цяперашні час |
Інструменты | вакал, гітара, піяніна сінтэзатар |
Жанры | поп, інды-поп |
Лэйбл | Rock Ridge, Columbia Records, RCA |
Узнагароды | Эмі |
Аўтограф |
![]() |
rachelplatten.com |
|
![]() |
Рэйчэл Эшлі Платэн (англ.: Rachel Ashley Platten; 20 мая 1981) — амерыканская спявачка і аўтар песень.
У перыяд з 2003 па 2014 гады Рэйчэл выпусціла некалькі незалежных альбомаў і сінглаў, а ў пачатку 2015 года падпісала кантракт з Columbia Records.
Платэн праславілася з выхадам сінгла «Fight Song», які дасягнуў шостага месца ў галоўным амерыканскім чарце Billboard Hot 100, ўзначаліў UK Chart і дасягнуў дзясяткі лепшых у некалькіх хіт-парадах па ўсім свеце. Акрамя таго, спявачка атрымала прэмію «Эмі» за жывое выкананне гэтай песні на шоў «Good Morning America». Дэбютны альбом Рэйчэл пад лэйблам Columbia Records атрымаў назву «Wildfire» і быў выпушчаны ў 2015 годзе. Дыск стаў паспяховым: дабраўся да пятга радка Billboard 200 і атрымаў залаты статус у ЗША. Другі сінгл з альбома, песня «Stand By You», таксама паказаў добрыя вынікі.
18 жніўня 2017 года адбылася прэм’ера лід-сінгла «Broken Glass» з чацвёртага альбома спявачкі «Waves», што выйшаў у свет 27 кастрычніка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]
Рэйчэл нарадзілася ў Нью-Ёрку, але вырасла ў Ньютане, штат Масачусетс, дзе хадзіла ў школу Mason-Rice. З пяці гадоў Платэн вучылася гульні на піяніна, а ў сярэдняй школе ўзяла ў рукі гітару. Падчас вучобы ў інстытуце ў рамках праграмы абмену студэнтамі будучая спявачка адправілася ў Трынідад і Табага. Па словах Рэйчал, менавіта тады яна канчаткова зразумела, што хоча займацца музыкай.[1] Пасля заканчэння вучобы яна пераехала ў прыгарад Нью-Ёрка, дзе выступала ў клубах і барах, а таксама ўдзельнічала ў дабрачынных канцэртах.
Свій першы альбом, «Trust in Me», спявачка выпусціла ў 2003 годзе.[2] Поспеху пласцінка не мела. Другі альбом, «Be Here», які выйшаў у 2011 годзе, стаў больш паспяховым.[3] Песня «1,000 Ships» нават стала сінглам і грала на амерыканскіх радыёстанцыях.[4] Іншыя песні з дыска выкарыстоўваліся як саўндтрэкі да розных серыялаў, а таксама гралі на некаторых спартыўных мерапрыемствах.
Сапраўдны поспех прыйшоў да Рэйчэл пасля выхаду сінгла «Fight Song», які дасягнуў шостага месца ў галоўным амерыканскім чарце Billboard Hot 100, ўзначаліў UK Chart і дасягнуў дзясяткі лепшых у некалькіх хіт-парадах па ўсім свеце. Акрамя таго, спявачка атрымала прэмію «Эмі» за жывое выкананне гэтай песні на шоў «Good Morning America». Таксама Платэн падпісала кантракт з лэйблам «Columbia Records», пад якім выпусціла трэці альбом — «Wildfire». Дыск стаў паспяховым: дабраўся да пятга радка Billboard 200 і атрымаў залаты статус у ЗША. Другі сінгл з альбома, песня «Stand By You», таксама паказаў добрыя вынікі.[5]
У маі 2017 года Рэйчэл паведаміла, што рыхтуе новы альбом. У чэрвені спявачка атрымала высокую ўзнагароду ад Gracie Awards за «Пазітыўны ўплыў на грамадства з дапамогай музыкі». 18 жніўня адбылася прэм’ера лід-сінгла «Broken Glass» з будучага альбома спявачкі[6], які атрымаў назву «Waves» і выйшаў у свет 27 кастрычніка[7]. Перад прэм’ерай альбома таксама былі прэзентаваныя два прома-сінглы: «Perfect for You»[8] і «Collide»[9].
У 2019 годзе Рэйчэл нарадзіла дачку ад свайго мужа Кевіна Лазана, за якога яна выйшла ў 2010 годзе. Дзяўчынку назвалі Вайлет Скай. Падчас цяжарнасці спявачка выпусціла сінгл «You Belong».
У верасні 2020 года Платэн вярнулася на сцэну з сінглам «Soldiers».
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Студыйныя альбомы
[правіць | правіць зыходнік]Назва | Дэталі | Вышэйшая пазіцыя | Сертыфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
US | AUS | CAN | IRE | NZ | SWE | SWI | UK | ||||||||||||
Trust in Me |
|
— | — | — | — | — | — | — | — | Няма | |||||||||
Be Here |
|
— | — | — | — | — | — | — | — | Няма | |||||||||
Wildfire |
|
5 | 12 | 6 | 84 | 37 | 29 | 85 | 35 |
| |||||||||
Waves |
|
73 | — | — | — | — | — | — | — | Няма | |||||||||
Прочырк «—» азначае адсутнасць у чарце. |
Міні-альбомы
[правіць | правіць зыходнік]Назва | Дэталі | Вышэйшая пазіцыя | Продажы |
---|---|---|---|
US | |||
Fight Song |
|
20 |
Сінглы
[правіць | правіць зыходнік]Год | Сінгл | Вышэйшая пазіцыя | Сертыфікацыя | Альбом | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
US | US Adult |
AUS | AUT | CAN | GER | IRE | NZ | SWE | SWI | UK | ||||
2011 | «1,000 Ships» | — | 23 | — | — | — | — | — | — | — | — | — | Няма | «Be Here» |
2015 | «Fight Song» | 6 | 1 | 2 | 13 | 5 | 76 | 6 | 8 | 56 | 38 | 1 | «Wildfire» | |
«Stand by You» | 37 | 1 | 14 | — | 42 | — | — | — | — | — | — | |||
2016 | «Better Place» | — | 21 | — | — | — | — | — | — | — | — | — | Няма | |
2017 | «Broken Glass» | — | 17 | — | — | — | — | — | — | — | — | — | Няма | «Waves» |
2018 | «You Belong» | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | Няма | — |
2020 | «Soldiers» | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | Няма | |
Прочырк «—» азначае адсутнасць у чарце. |
Узнагароды і намінацыі
[правіць | правіць зыходнік]Год | Прэмія | Катэгорыя | Намінаваная работа | Вынік | Зноскі |
---|---|---|---|---|---|
2015 | Teen Choice Awards | Прарыў года | Рэйчэл Платэн | Намінацыя | [17] |
Песня лета | «Fight Song» | Намінацыя | |||
2016 | iHeartRadio Music Awards | Лепшая лірыка | «Fight Song» | Перамога | [18] |
Radio Disney Music Awards | Прарыў года | Рэйчэл Платэн | Намінацыя | [19] | |
Billboard Music Awards | Песня з лепшымі продажамі | «Fight Song» | Намінацыя | [20] | |
Эмі | Выдатнае музычнае выкананне на ТБ-шоу | Good Morning America | Перамога | [21] | |
BMI Pop Awards | Лепшая песня | «Fight Song» | Перамога | [22] | |
American Music Awards | Улюблёны артыст | Рэйчэл Платэн | Намінацыя | [23] | |
Boston Music Awards | Поп-артыст года | Рэйчэл Платэн | Намінацыя | [24] | |
2017 | Gracie Awards | Пазітыўны ўплыў на грамадства з дапамогай музыкі | Рэйчэл Платэн | Перамога | [25] |
Зноскі
- ↑ Rachel Platten Talks "Fight Song," Making A Difference And Her Long Road To The Top: Idolator Interview(недаступная спасылка). Idolator (20 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2021. Праверана June 22, 2015.
- ↑ Trust In Me(недаступная спасылка). MTV. Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2015. Праверана July 30, 2012.
- ↑ William Ruhlmann. Be Here – Rachel Platten | Songs, Reviews, Credits, Awards . AllMusic (26 красавіка 2011). Праверана July 29, 2015.
- ↑ Bradley, Stephen. Concert review: Rachel Platten . The Washington Times (13 верасня 2011). Праверана February 29, 2012.
- ↑ Rachel Platten Premieres New Single "Stand By You": Listen Now! . directlyrics.com.
- ↑ Wass, Mike (August 14, 2017). "Rachel Platten Announces New Single 'Broken Glass'". Idolator. Праверана September 5, 2017.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: url-status (спасылка) - ↑ "Rachel Platten confirms title, release date for new album". Hamada Mania Music Blog [амерыканская англійская]. 2017-10-04. Архівавана з арыгінала 5 кастрычніка 2017. Праверана 2017-10-04.
{{cite news}}
: Пададзена больш чым адно значэнне|accessdate=
і|access-date=
specified (даведка) - ↑ Nied, Mike. Rachel Platten Makes Waves With Her Slick New Track 'Perfect For You'(недаступная спасылка). Idolator (6 кастрычніка 2017). Праверана October 24, 2017.
- ↑ Tracy, Brianne. Rachel Platten’s New Song 'Collide' Is an Ode to How Her Husband Makes Her ‘Feel Perfect’ in Her Skin . People (20 кастрычніка 2017). Праверана October 24, 2017.
- ↑ Upcoming Releases . 'Hits Daily Double'. HITS Digital Ventures. Архівавана з першакрыніцы December 14, 2015.
- ↑ American certifications – Platten, Rachel . Recording Industry Association of America. Праверана July 7, 2015.
- ↑ Ryan, Gavin. ARIA Singles: Lost Frequencies Is Number One For Second Week . Noise11 (1 жніўня 2015). Праверана August 1, 2015.
- ↑ Gold/Platinum . Music Canada (21 кастрычніка 2015). Праверана 24 лістапада 2015.
- ↑ American certifications – Platten, Rachel . Recording Industry Association of America.
- ↑ Ryan, Gavin. ARIA Singles: Flume 'Never Be Like You' Is No 1 . Noise11 (13 лютага 2016). Праверана February 13, 2016.
- ↑ Gold/Platinum . Music Canada.
- ↑ 2015 Teen Choice Award Winners – Full List . Variety. Penske Media Corporation (16 жніўня 2015). Праверана August 17, 2015.
- ↑ Instagram . Instagram (3 красавіка 2016). Праверана 17 ліпеня 2016.
- ↑ Music Awards 2016(недаступная спасылка). Radio Disney. Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2019. Праверана 17 ліпеня 2016.
- ↑ Awards Finalists 2016: Billboard Music Awards Nominations . Billboard. Праверана 17 ліпеня 2016.
- ↑ THE NATIONAL ACADEMY OF TELEVISION ARTS & SCIENCES ANNOUNCES The 43rd ANNUAL DAYTIME EMMY® AWARD NOMINATIONS (PDF)(недаступная спасылка). Cdn.emmyonline.org. Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2016. Праверана 17 ліпеня 2016.
- ↑ https://vk.com/musicnews_shade?w=wall-40759514_618347
- ↑ http://www.theamas.com/2016/10/the-2016-american-music-awards-nominations-announced/ Архівавана 10 кастрычніка 2016.
- ↑ http://bostonmusicawards.com/vote/
- ↑ http://allwomeninmedia.org/gracies/2017-gracie-winners/