Рэй Шаркі
Рэй Шаркі | |
---|---|
англ.: Ray Sharkey | |
Дата нараджэння | 14 лістапада 1952[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 чэрвеня 1993[1][2] (40 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | кінаакцёр, тэатральны акцёр, тэлеакцёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0788829 |
Рэйманд «Рэй» Шаркі-малодшы (англ.: Raymond «Ray» Sharkey, Jr.; 14 лістапада 1952[1][2], Бруклін, штат Нью-Ёрк — 11 чэрвеня 1993[1][2], Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі акцёр кіно і тэлебачання, лаўрэат прэміі «Залаты глобус», дзе вядомы па серыяле «Разумнік», а таксама ў фільме «Стваральнік куміраў» (1980).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Рэй быў выхаваны маці пры дапамозе яе бацькоў. Убачыўшы брадвейскую пастаноўку «Валасы» ў 17 гадоў, Шаркі вырашыў стаць акцёрам і пачаў вывучаць акцёрскае майстэрства. У 1974 годзе ён ужо дэбютаваў у кіно — у фільме «Лорды з Флэтбуша».
У 1981 годзе Шаркі меў кароткі раман з італьянскай актрысай Арнелай Муці — яго партнёркай па фільме «Каханне і грошы». У тым жа годзе ён ажаніўся з актрысай Рэбекай Вуд. У 1986 годзе пара распалася, як паведамляецца, з-за злоўжывання наркотыкамі Шаркі. У 1988 годзе Рэй ажаніўся з актрысай Кэрал Грэм, і ў іх нарадзілася дачка — Сесілія Боні Шаркі. У 1992 годзе яны расталіся, а за год да гэтага, у 1991 годзе, Шаркі сем месяцаў сустракаўся з мадэллю і актрысай Аленай Монікай.
Шаркі памёр ад СНІДу ў Лютэранскім медыцынскім цэнтры (англ.: Lutheran Medical Center) у Брукліне 11 чэрвеня 1993 г. Акцёр пахаваны на могілках Saint Charles Cemetery у Фармінгдэйле, Лонг-Айленд.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б в г Ray Sharkey // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.