Рэкта (Рагачоўскі раён)
Вёска
Рэкта
|
Рэ́кта[1] (трансліт.: Rekta, руск.: Ректа) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Азяранскага сельсавета.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]На думку М. Фасмера і А. Рогалева, назва Рэкта паходзіць ад слова ракатаць і азначае «шумная рака»[2][3].
На думку У. Тапарова, Рэкта — гідронім балцкага паходжання, ўзыходзіць да балцкага абазначэння арэха: літ. riešutas, лат. rieksts, пруск. reisis[4].
На думку А. Сабалеўскага, назвы Рэкта, Рэхта роднасныя са ст.-іран. назвай ракі Rahā, ст.-інд. rasa «раса, паток», слав. роса, орошати, старажытнай назвай Волгі Ра[5].
Б. Махоцін назвы тыпу Рэкта звязвае са словам рака[6].
На думку А. Трубачова, і ў балцкай і ў славянскай назва арэха атрыманая шляхам словаўтварэння ад этымалагічна адной асновы, якая прадстаўлена ў літ. rišti «звязваць, развязваць» і слав. *rěšiti «(раз)вязаць». Гэта грунтуецца на тым, што плады ляснога арэха растуць звязкамі, гронкамі[7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ М. Фасмер. Этимологический словарь русского языка. Т. 3. Москва, 1987. С. 465.
- ↑ А. Ф. Рогалеў. Родныя назвы (тапанімія Жлобінскага раёна) // Святло каштоўнасцей духоўных. Жлобінскі край: мінулае і сучаснасць. Гомель, 2009. С. 137-184.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 204-205.
- ↑ А. И. Соболевский. Русско-скифские этюды. ИОРЯС, XXVII. 1924. С. 280.
- ↑ Б. А. Махотин. К живым истокам: Смоленщина в географических названиях. Смоленск, 1989.
- ↑ О. Н. Трубачев. Заметки по этимологии и сравнительной грамматике // Этимология. 1968. Москва, 1971. С. 65.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх