Перайсці да зместу

Рэкта (Слаўгарадскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рэкта, Слаўгарадскі раён)
Аграгарадок
Рэкта
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
146 м
Колькасць двароў
136[1]
Насельніцтва
367[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2246
Паштовы індэкс
213264
Аўтамабільны код
6
СААТА
7250828071
Рэкта (Беларусь)
Рэкта
Рэкта
Рэкта (Магілёўская вобласць)
Рэкта
Рэкта

Рэ́кта[2] (трансліт.: Rekta, руск.: Ректа) — аграгарадок у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Свенскага сельсавета.

На думку М. Фасмера і А. Рогалева, назва Рэкта паходзіць ад слова ракатаць і азначае «шумная рака»[3][4].

На думку У. Тапарова, Рэкта — гідронім балцкага паходжання, ўзыходзіць да балцкага абазначэння арэха: літ. riešutas, лат. rieksts, пруск. reisis[5].

На думку А. Сабалеўскага, назвы Рэкта, Рэхта роднасныя са ст.-іран. назвай ракі Rahā, ст.-інд. rasa «раса, паток», слав. роса, орошати, старажытнай назвай Волгі Ра[6].

На думку Э. Мурзаева, назва ракі Рэхта ў Пасожжы паходзіць ад украінскага рехта «прыток ракі»[7].

Б. Махоцін гідронімы Рэкта звязвае са словам рака[8].

На думку А. Трубачова, і ў балцкай і ў славянскай назва арэха атрыманая шляхам словаўтварэння ад этымалагічна адной асновы, якая прадстаўлена ў літ. rišti «звязваць, развязваць» і слав. *rěšiti «(раз)вязаць». Гэта грунтуецца на тым, што плады ляснога арэха растуць звязкамі, гронкамі[9].

Знаходзіцца за 25 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Слаўгарад, за 95 км ад Магілёва, за 55 км ад чыгуначнай станцыі Рагачоў[10]. Праз аграгарадок пралягае аўтамабільная дарога Р43.

Згадваецца паміж 1598 і 1610 гг. пры продажы маёнтка Тайманава як нядаўна пасаджаная на зямлі каралеўскага сяла Зяткавічы слабада[11]. У сярэдзіне XIX стагоддзя пры шашы Масква — Варшава. У 1873 годзе 283 рэвізскія і 343 прышлыя селяніны. З 1874 года належала Мінюскаму, які ў 1882 годзе валодаў 561 дзесяцінай зямлі, 2 вадзянымі млынамі і карчмой. У 1884 годзе ў Бычанскай воласці Быхаўскага павета, меўся хлебазапасны магазін. У 1886 годзе 104 двары, 771 жыхар, 3 ветракі, яўрэйскі малітоўны дом. У 1900 годзе была царкоўнапрыходская школа, пры ёй заснавана бібліятэка для пазашкольнага чытання. У 1912 годзе існавала царкоўнапрыходскае вучылішча[12]. У 1924—1961 гадах цэнтр Рэкценскага сельсавета.

  • 2011 год — 367 жыхароў[1].
  • 2010 год — 374 жыхары.
  • 2001 год — 399 жыхароў, 124 двары[10].
  • 1999 год — 402 жыхары.
  • 1910 год — 1115 жыхароў[12].
  • 1886 год — 771 жыхар, 104 двары.

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

У вёсцы дзейнічаюць аддзяленне паштовай сувязі, АТС, сельскі дом культуры, магазін, бар, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, комплексны прыёмны пункт, крама[1].

Раней дзейнічала ДУА «Рэкцянскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — пачатковая школа», знесеная да 2023 года.

Памятныя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА Архівавана 7 снежня 2013. (руск.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. М. Фасмер. Этимологический словарь русского языка. Т. 3. Москва, 1987. С. 465.
  4. А. Ф. Рогалеў. Родныя назвы (тапанімія Жлобінскага раёна) // Святло каштоўнасцей духоўных. Жлобінскі край: мінулае і сучаснасць. Гомель, 2009. С. 137-184.
  5. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 204-205.
  6. А. И. Соболевский. Русско-скифские этюды. ИОРЯС, XXVII. 1924. С. 280.
  7. Э. М. Мурзаев Словарь народных географических терминов. Москва, 1984. С. 481
  8. Б. А. Махотин. К живым истокам: Смоленщина в географических названиях. Смоленск, 1989.
  9. О. Н. Трубачев. Заметки по этимологии и сравнительной грамматике // Этимология. 1968. Москва, 1971. С. 65.
  10. а б в г БелЭн 2001.
  11. LVIA, SA-5349, l. 701
  12. а б Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — С. 580.
  13. т. 5. Биографический справочник. — Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — 29 с.
  • Рэкта // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 572. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 27. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
  • Ліст карты N-36-98. Выданне 1979 года. (руск.)