Рэкценскі сельсавет (Слаўгарадскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэкценскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Слаўгарадскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Рэкта
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 30 лістапада 1961

Рэ́кценскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Рэкта.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Рэкценскі (Ракцянскі) сельсавет у складзе Журавіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Журавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Прапойскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе Доўскага раёна, які 5 красавіка 1935 года перайменаваны ў Журавіцкі раён. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна, з 11 чэрвеня 1957 года ў складзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці[1]. 30 лістапада 1961 года скасаваны, тэрыторыя сельсавета ўвайшла ў склад новаўтворанага Свенскага сельсавета[2].

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Совета БССР ад 11 чэрвеня 1957 г. Аб пераліку Рэкценскага сельскага Совета са складу Рагачоўскага раёна, Гомельскай вобласці, у склад Слаўгарадскага раёна, Магілёўскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 6.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 лістапада 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.