Рэлігійная асіміляцыя
Рэлігійная асіміляцыя — прыняцце рэлігійных практык і вераванняў грамадскай большасці або дамінуючай культуры грамадскай меншасцю або падпарадкаванай культурай. Гэта важная складовая культурнай асіміляцыі.
Рэлігійная асіміляцыя ўключае ў сябе навяртанне, то-бок пераход асобных прадстаўнікоў рэлігійнай меншасці да дамінуючай рэлігіі. Яна таксама можа ўключаць індактрынацыю (укараненне, навязванне) дзяцей у дамінуючую рэлігію іхнімі звернутымі бацькамі. Аднак рэлігійная асіміляцыя не абавязкова прадугледжвае поўнае прыняцце дамінуючай рэлігійнай сістэмы асіміляванай меншасцю; гэтае паняцце досыць шырокае і можа разумець, напрыклад, змены ў частаце рэлігійнага ўдзелу меншасцю, каб адпавядаць такой у дамінуючай культуры. Нярэдка рэлігійная асіміляцыя сярод груп імігрантаў праяўляецца праз нязначныя «вонкавыя» змены, а не глыбокія перамены ў асабістым веравызнанні.
Віды рэлігійнай асіміляцыі
[правіць | правіць зыходнік]Плыўны пераход
[правіць | правіць зыходнік]У адрозненне ад іншых аспектаў культурнай асіміляцыі, такіх як мова і нацыянальная самасвядомасць, дамінуючыя культуры, як правіла, не чакаюць ад імігрантаў прыняцця дамінуючай рэлігіі[1]. Некаторыя даследчыкі, такія як Уіл Хэрберг , вылучылі тэзу пра пастаянны рэлігійны плюралізм, паводле якога імігранты захоўваюць сваю рэлігійную прыналежнасць нават пасля поўнай асіміляцыі ў іншых аспектах культуры[2]. Тым не менш, нават тыя сем’і, хто захоўвае сваю рэлігію, верагодна, стануць менш рэлігійнымі з часам у выніку асіміляцыі, сцвярджае Херберг. Праз адно-два пакаленні некалі набожныя сем’і могуць убачыць, як іх першапачатковая рэлігійная прыналежнасць ператвараецца ў нешта больш павярхоўнае ці сімвалічнае[3].
Прымусовае прыпадабненне
[правіць | правіць зыходнік]Некаторыя дамінуючыя культуры могуць аказваць настолькі моцны ціск у асіміляцыі, што, на думку пэўных даследчыкаў, раўнасільна рэлігійнаму пераследу[4]. Падобны ціск на рэлігійныя меншасці можа быць як «мяккім» — праз стварэнне ўмоў, дзе свецкія клопаты, забавы і мерапрыемствы адцягваюць ад рэлігійнага жыцця, — так і «жорсткім» — шляхам прамога абмежавання і прыгнечання публічнага вызнання веры[4].
Некаторыя прыклады гэтай формы рэлігійнай асіміляцыі можна прасачыць на працягу ўсёй гісторыі яўрэйскага народа. Напрыканцы 1300-х гадоў антысеміцкі гвалт прымусіў многіх іспанскіх яўрэяў звярнуцца ў іншую веру або пакінуць краіну. Затым, у 1492 годзе, Іспанія афіцыйна прымусіла яўрэйскае насельніцтва звярнуцца ў каталіцтва або пакінуць краіну. У той час як некаторыя іспанскія яўрэі з’ехалі, больш вядомыя як сефарды, іншыя засталіся. З апошніх не ўсе па-сапраўднаму прынялі каталіцтва, працягваючы таемна вызнаваць іўдаізм, так званыя «крыптаіўдзеі». Іншыя звярнуліся ў хрысціянства і на працягу наступных пакаленняў цалкам зліліся з каталіцкім насельніцтвам Іспаніі[5][6].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Connor, Phillip Carey (Чэрвень 2010). A theory of immigrant religious adaptation: disruption, assimilation, and facilitation (PhD dissertation)(англ.). Department of Sociology, Princeton University. UMI Number 3410990 – via ProQuest.
- ↑ Yang, Fenggang; Ebaugh, Helen Rose (Верасень 2001). "Religion and ethnicity among new immigrants: the impact of majority/minority status in home and host countries". Journal for the Scientific Study of Religion(англ.). 40 (3): 367–378. doi:10.1111/0021-8294.00063.
- ↑ Chen, Carolyn; Park, Jerry Z. (2019). "Pathways of Religious Assimilation: Second-Generation Asian Americans' Religious Retention and Religiosity". Journal for the Scientific Study of Religion(англ.). 58 (3): 666–688. doi:10.1111/jssr.12612. ISSN 0021-8294.
While religious identity would persist, religiosity would decline with assimilation, Herberg predicted. The religion of assimilated Americans would be largely symbolic and rather thin: "…without serious commitment, without real inner conviction, without genuine existential decision" (260). Of the second and third generations, Gans (1994) observed that the descendants of European immigrants practiced a "symbolic religiosity." They had a poor knowledge of religious doctrine and low levels of religious observance compared to their more devout, albeit less assimilated, immigrant ancestors.
- ↑ а б LeMay, Alec. Religious domestication: how persecution is re-packaged in present-day Japan (англ.). Tokyo: Graduate Program in Area Studies, Graduate School of Global Studies, Sophia University (15 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2017. Праверана 5 верасня 2017.
- ↑ Jacobs, Janet Liebman (2002). "INTRODUCTION. Crypto-Jewish Descent: An Ethnographic Study in Historical Perspective.". Hidden Heritage: The Legacy of the Crypto-Jews(англ.). University of California Press. pp. 1–15. ISBN 978-0-520-23346-1. JSTOR 10.1525/j.ctt1pnbpv.4.
- ↑ Conversos and the Spanish Inquisition . University of Rhode Island (30 чэрвеня 2024).