Рэлігія ў Казахстане

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Рэлігія ў Казахстане — сукупнасць рэлігійных плыняў, якія зацвердзіліся на тэрыторыі Рэспублікі Казахстан.

Канстытуцыя краіны вызначае Рэспубліку Казахстан свецкай дзяржавай. Асноўнымі рэлігіямі ў Казахстане з'яўляюцца іслам і хрысціянства (галоўным чынам, праваслаўе), таксама прысутнічаюць іўдаізм і будызм. Частка насельніцтва Казахстана — нявернікі.

Рэлігійная прыналежнасць насельніцтва Казахстана[правіць | правіць зыходнік]

У 2009 годзе (упершыню пасля перапісу 1937 года) быў праведзены перапіс, падчас якога рэспандэнтам задавалася пытанне пра дачыненне да рэлігіі. Вынікі перапісу паказалі, што пераважная большасць жыхароў Казахстана аднесла сябе да той ці іншай рэлігіі (каля 97 % насельніцтва), толькі 3 % апытваных заявілі пра тое, што з'яўляюцца нявернікамі, або адмовіліся даць адказ на задаванае пытанне.

Доля атэістаў па раёнах і гарадах, 2009.
Рэлігійная прыналежнасць насельніцтва Казахстана
(папярэднія вынікі перапісу 2009 г.[1])
Адказы рэспандэнтаў
пра дачыненне да рэлігіі
Абсалютная
колькасць
тыс. чал.
Доля
ў насельніцтве
%
мусульмане 11 237,9 70,19
хрысціяне 4 190,1 26,17
атэісты 450,5 2,81
не далі адказу 81,0 0,51
іншыя рэлігіі 30,1 0,19
будысты 14,6 0,09
іўдзеі 5,3 0,03
Усяго 16 009,6 100,00
Рэлігійная прыналежнасць этнасаў Казахстана
(папярэднія вынікі перапісу 2009 г.[2])
Этнічная
група
Іслам Хрысціянства Іўдаізм Будызм Іншае Атэісты Адмовіліся
даць адказ
Усяго
Казахі 9928705 39172 1929 749 1612 98511 26085 10096763
Рускія 54277 3476748 1452 730 1011 230935 28611 3793764
Узбекі 452668 1794 34 28 78 1673 722 456997
Украінцы 3134 302199 108 49 74 24329 3138 333031
Уйгуры 221007 1142 34 33 63 1377 1057 224713
Татары 162496 20913 47 58 123 16569 4023 204229
Немцы 2827 145556 89 66 192 24905 4774 178409
Карэйцы 5256 49543 211 11446 138 28615 5176 100385
Туркі 96172 290 7 6 20 321 199 97015
Азербайджанцы 80864 2139 16 16 24 1586 647 85292
Беларусы 526 59936 25 9 20 5198 762 66476
Дунгане 51388 191 4 15 19 179 148 51944
Курды 37667 203 11 6 9 285 144 38325
Таджыкі 35473 331 2 6 30 307 128 36277
Палякі 235 30675 14 4 45 2486 598 34057
Чачэнцы 29448 940 6 3 16 653 365 31431
Кіргізы 22500 206 6 6 4 352 200 23274
Іншыя
нацыянальнасці
54533 82254 1286 1433 210 13266 4233 157215
Усяго: 11239176 4214232 5281 14663 3688 451547 81010 16009597

За гады незалежнасці адбыўся сапраўдны рэнесанс рэлігіі ў Казахстане. За 18 гадоў колькасць рэлігійных з'яднанняў узрасла ў 6 раз, ад 671 у 1991 годзе да звыш 4200 у 2009 годзе. У наш час дзеюць амаль 3200 мячэцяў, цэркваў, малітоўных дамоў[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]