Рэлігія ў Кот-д’Івуары

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Кот-д’Івуар — свецкая дзяржава, дзе большая частка насельніцтва з'яўляюцца язычнікамі. Другая па колькасці рэлігійная група — мусульмане, трэцяя — хрысціяне. Аднак у апошні час колькасць монатэiстaў стала павялічвацца, а полiтэiстaў — змяншацца[1].

Да 2006 года 55% карэннага насельніцтва Кот-д’Івуара прытрымлівалiся традыцыйных язычнiцкiх вераванняў і культаў (анімалізм, фетышызм, культ продкаў, сілы прыроды і інш.).

25% грамадзян — мусульмане (пераважна суніты). У Кот-д’Івуары ісламскія місіянеры з'явіліся ў познім сярэднявеччы. Зараз мусульмане жывуць у асноўным у паўночных раёнах краіны. У канцы 1990-ых і пачатку 2000-ых колькасць мусульман значна павялічылася. Прычынай гэтаму стаў наплыў мігрантаў з суседнім мусульманскіх краін.

Хрысціянства вызнаюць 20% насельніцтва (католікі — 85%, пратэстанты — 15%). Распаўсюджванне хрысціянства пачалося ў канцы XIX ст. Першапачаткова, адзінымі хрысціянамі ў краіне былі толькі французскія каланiсты. Аднак у другой палове XX стагоддзя жыхары Паўднёвага Кот-д’Івуара пачалі маштабна мяняць свае рэлігійныя погляды.

Рэлігійныя абшчыны звычайна мірна суіснуюць. Пераход з адной рэлігіi ў іншую лічыцца індывідуальным выбарам кожнага чалавека. Многія сем’і маюць змешаны рэлігійны фон. Рэлігійная цярпімасць таксама з’яўляецца часткай дзяржаўнай палітыкі. Грошы для будаўніцтва мячэцяў і цэркваў вылучаюцца з дзяржаўнай казны. Урад заклікае мусульман і хрысціян ўдзельнічаць ў праектах іншых рэлігійных абшчын.

Спасылкi[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Cote d'Ivoire (англ.) . United States Government. Праверана 6 мая 2017.