Рэлігія ў Славакіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Драўляная царква ў Новай Полянцы.

Славацкая канстытуцыя гарантуе свабоду веравызнання.

Асноўнай рэлігіяй у Славакіі з'яўляецца хрысціянства.

Большасць грамадзян Славакіі (62%) вызнаюць каталіцтва лацінскай традыцыі. Краіна падзелена на 8 дыяцэзій, у тым ліку 3 архідыяцэзіі.

Другая па велічыні група — пратэстанты (8.2%)[1], таксама ёсць грэка-каталікі (3,8%)[1] і праваслаўныя (0,9%). Праваслаўе распаўсюджана сярод русінаў і іх нашчадкаў на паўночным усходзе краіны[2].

Каля 2300 застаўшыхся яўрэяў спавядаюць іўдаізм, у той час як даваеннае яўрэйскае насельніцтва Славакіі складала прыкладна 120 000[3].

Да іншых рэлігій, якія распаўсюджаны ў Славакіі, адносяцца Вера Бахаі, індуізм і іслам.

13,4% насельніцтва краіны з'яўляецца атэістамі[1].

Да астатніх канфесій адносяцца каля 2,5% насельніцтва краіны[1]. 10,6% складаюць людзі, якія не вызначыліся з канфесійнай прыналежнасцю альбо адмовіліся паведамляць пра свой рэлігійны светапогляд.

Дынаміка росту рэлігійных канфесій у Славакіі на працягу апошняга стагоддзя

Веравызнанне Перапіс 2011 2001 1991 1930
Рымска-Каталіцкая Царква 3 347 277 3 708 120 3 187 383 2 384 355
Славацкая Грэка-Каталіцкая Царква 206 871 219 831 178 733 214 725
Праваслаўная Царква 49 133 50 363 34 376 9 076
Евангельская Царква Аўгсбургскага Вызнання 316 250 372 858 326 397 400 258
Кальвінізм 98 797 109 735 82 545 145 829
Сведкі Іеговы 17 222 20 630 10 501 -
Метадызм (Metodizmus) 10 328 7 347 4 359 152
Хрысціянскія цэрквы 7 720 6 519 700 -
Апостальская царква  (славацк.) 5 831 3 905 1 116 -
Братэрскае адзінства баптыстаў  (славацк.) 3 486 3 562 2 465 1 745
Царква адвентыстаў cёмага дня 2 915 3 429 1 721 -
Братэрская царква  (славацк.) 3 396 3 217 1 861 29
Іўдаізм 1 999 2 310 912 136 737
Старакаталіцызм (Starokatolícka cirkev) 1 687 1 733 882 -
Гусіты 1 782 1 696 625 11 495
Новаапостальская царква  (славацк.) 166 22 188
Бахаі 1 065
Мармоны 972 58 91
Іншыя 23 340 6 214 6 094 1 524
Без вызнання 725 362 697 308 515 551 16 890
Не паведамілі 571 437 160 598 917 835 -
Рэлігійна-канфесійны склад базавых адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Славацкай Рэспублікі паводле перапісу 2001 г.

Зноскі

  1. а б в г 2011 census. Славаччына Архівавана 7 красавіка 2020. ў The World Factbook
  2. Slovakia. Encyclopædia Britannica Online.
  3. Peter Vogelsang; Brian B. M. Larsen. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2014. Праверана 22 сакавіка 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]