Рэмберт Додунс
| Рэмберт Додунс | |
|---|---|
| нідэрл.: Rembert Dodoens | |
| | |
| Дата нараджэння | 29 чэрвеня 1517[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 10 сакавіка 1585[3][4][…] (67 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | батанік, урач, выкладчык універсітэта, фізік, ілюстратар |
| Навуковая сфера | батаніка |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Вядомыя вучні | Petrus Pauw[d] |
Рэмберт Додунс (нідэрл.: Rembert Dodoens; або лац.: Rembertus Dodonaeus, пры нараджэнни Rembert van Joenckema; 29 чэрвеня 1517[1][2], Мехелен — 10 сакавіка 1585[3][4][…], Лейдэн, графства Галандыя) — паўднёванідэрландскі (фламандскі) і паўночнанідэрландскі батанік, найбуйнейшы еўрапейскі батанік свайго часу, урач, а таксама географ і астраном.
Вывучаў медыцыну ў розных еўрапейскіх універсітэтах. 9 жніўня 1530 года 13-гадовы Рэмберт Додунс пачаў свае першыя даследаванні медыцыны, геаграфіі і касмаграфіі ва ўніверсітэце Лёвена. 10 верасня 1535 года Додунс атрымаў вучоную ступень у галіне медыцыны. У 1538 г. ён стаў доктарам медыцынскіх навук.
Да 1546 актыўна падарожнічаў па Еўропе, наведаў Італію, Германію, Францыю і Швейцарыю. З 1548 г. быў лекарам (першапачаткова адным з трох муніцыпальных) у сваім родным горадзе Мехелене, займаючыся таксама астраноміяй, геаграфіяй.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Deutsche Nationalbibliothek Record #117646083 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- 1 2 Rembert Dodoens // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Rembert Dodoens // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Leidse Hoogleraren Праверана 19 чэрвеня 2019.