Рэмігій

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рэмігій
лац.: Remigius
Рэмігій
Хрышчэнне Хлодвіга I святым Рэмігіем у Рэймскім саборы на Раство 498 года. Скульптура Поля Дзюбуа (1896 год)
біскуп Рэймса
459 — 533
Папярэднік: Бенаж
Пераемнік: Раман

Адукацыя: тэалагічная
Прафесія: ксёндз
Нараджэнне: каля 437
Серні-ан-Лануа, Пікардыя
Смерць: 13 студзеня 533(0533-01-13)
Рэймс, Шампань
Пахаванне: Рэймскі сабор
Бацька: Эміль Лаонскі
Маці: Святая Селіна
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Рэмігій (таксама Рэмігій Рэймскі ці святы Рэмі; фр.: Remi, лац.: Remigius; каля 43713 студзеня 533) — біскуп Рэймскі з 459 года, апостал франкаў.

Лічыцца, што менавіта ён перавярнуў у хрысціянскую веру салічных франкаў, хрысціўшы 25 снежня 498 года першага караля з дынастыі Меравінгаў Хлодвіга I з 3000 ягоных воінаў і набліжаных. Гэта адзін з ключавых момантаў у гісторыі еўрапейскага хрысціянства. Менавіта тады Рэймскі сабор стаў тым месцам, дзе ў будучым каранаваліся ўсё каралі і імператары Францыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Святы Рэмігій нарадзіўся ў 437 годзе ў Лаонскай дыяцэзіі. Лічыцца, што ён паходзіць з заможнай гала-рымскай сям'і, яго бацькам быў граф Эміль Лаонскі, а маці — Святая Селіна, дачка біскупа Суасонскага. Сваю тэалагічную адукацыю Рэмігій атрымаў у Рэймсе, і неўзабаве стаў вядомы дзякуючы сваёй вучонасці і святасці. У 22 гады яго выбралі біскупам Рэймса.

З імем святога Рэмігія звязана легенда пра суасонскую чашу. Тое, што Хлодвіг I пагадзіўся яму гэту чашу вярнуць, можа сведчыць, што паміж біскупам і франкскім каралём былі даволі добрыя адносіны. Менавіта Рэмігій і жонка Хлодвіга Св. Клацільда змаглі пераканаць караля прыняць сапраўдную веру, а не шырока распаўсюджанае ў той час арыянства. Яшчэ да таго, як Хлодвіг быў ахрышчаны, ён багата адорваў як самога біскупа, так і жыхароў-хрысціян Рэймса. А пасля перамогі над алеманамі ў бітве пры Талбіяку ў 496 годзе ён папрасіў біскупа рэймскага ахрысціць яго і 3000 яго воінаў (калі верыць словам Грыгорыя Турскага), што і адбылося 25 снежня 498 года (гэта дата даволі ўмоўная; дакладней было б сказаць, што гэтая падзея адбылася ў прамежку паміж 496 і 500 гг.). Традыцыя памазання каралёў на валадаранне ў Рэймсе з'явілася ўжо пасля смерці біскупа Рэмігія, яе ўвёў біскуп рэймскі Гінкмар у IX стагоддзі.

Хлодвіг надзяліў Рэмігія землям, дзе той пабудаваў і асвянціў вялікую колькасць цэркваў. Ён узвёў у ранг біскупстваў Турнэ, Камбрэ, Тэруан, Арас і Лан. Брат святога Рэмігія Principius быў біскупам Суасона і ліставаўся з Сідоніем Апалінарыем.

Аўтары «Gallia Christiana» распавядаюць, што святому Рэмігію рабілі дары і многія іншыя франкі, а біскуп перадаваў іх у Рэймскі сабор.

Хоць Рэмігій ніколі не прымаў удзелу ва Усяленскіх саборах, у 517 годзе ён правёў сінод у Рэймсе, на якім пасле гарачай дыскусіі ён пераканаў біскупа, які звярнуўся у ерась — перайшоў у арыянства. Уплыў Рэмігія на просты народ і на святароў быў велізарны ў сувязі з тым, што ён прабачыў абразы, якія яму нанёс Клаўдзій, святар, якога Рэмігій раней паклаў у сан. Гэтым Рэмігій заслужыў асуджэнне іншых біскупаў, таму што яны лічылі, што Клаўдзій заслугоўвае адлучэння.

Павучаннямі біскупа Рэмігія захапляўся ў той час Сідоній Апалінарый, пра што ён пісаў у сваіх лістах да біскупа. На жаль, лісты Рэмігія да нас не дашлі. Існуюць чатыры лісты Сідонія Апалінарыя: у адным распавядаецца пра святара Клаўдзіі, два з іх напісаны Хлодвігу і адзін — біскупу Тонгра.

«Запавет» святога Рэмігія з'яўляецца апокрыфам. Кароткае, аднак легендарнае жыціе святога Рэмігія прыпісваецца Венанцыю Фартунату. Іншае жыціе, калі верыць Якаву з Варагіна (архібіскуп Генуі і аўтар «Залатых легенд», зборніка жыціяў святых), было напісана біскупам Ігнаціем Рэймскім. Віншавальны ліст да папы Гармізда з нагоды яго абрання ў 523 годзе таксама з'яўляецца апокрыфам. Пісьмо, у якім Гармізд нібы прызначыў Рэмігія намеснікам у каралеўстве Хлодвіга, было прызнана фальшывым. Лічыцца, што гаворка ідзе пра спробу біскупа Гінкмара Рэймскага абгрунтаваць свае прэтэнзіі на ўзвышэнне Рэймса да першараднага ўзроўню.

Святы Рэмігій быў пахаваны ў Рэймскім саборы, адкуль біскуп Гінкмар Рэймскі загадаў перанесці яго мошчы ў Эпернэ ў час набегаў вікінгаў. Адтуль у 1099 годзе мошчы былі перанесены ў абацтва Святога Рэмігія.

Дзень Святога Рэмігія адзначаецца 1 кастрычніка.

Цэрквы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]