Рэмігіян Касакоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэмігіян Касакоўскі
Герб
Адукацыя
Месца працы
Нараджэнне 1 кастрычніка 1730(1730-10-01)
Смерць 12 лістапада 1780(1780-11-12) (50 гадоў)
Дынастыя Касакоўскія

Рэмігіян Корвін Касакоўскі (польск.: Remigian Korwin Kossakowski; 1 кастрычніка 1730, Жамойць — 12 лістапада 1780) — дзеяч асветы ў Вялікім Княстве Літоўскім, святар-езуіт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Касакоўскіх герба «Слепаўрон». Сын Рэмігіяна Касакоўскага.

Вучыўся ў Віленскай акадэміі. 3 1753 года езуіт, з 1763 года святар. У 1765—1768 гадах выкладаў у Віленскай акадэміі, у 1768—1769 і 1771—1773 прапаведнік і бібліятэкар езуітаў у Гародні. Пасля скасавання ордэна езуітаў у 1773 годзе канонік пазнанскі, з 1774 у Парыжы замежны карэспандэнт Адукацыйнай камісіі. Садзейнічаў набыццю тут абсталявання для абсерваторыі ў Вільні.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]