Перайсці да зместу

Рэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Рэн
фр.: Rennes[1]
48°06′51″ пн. ш. 1°40′51″ з. д.HGЯO
Краіна
Кіраўнік Наталі Аперэ[d]
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 46 м[3]
Водныя аб’екты Вілен[4], Іль[d][4], Blosne[d][4] і Flûme[d][4]
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 230 890 чал. (1 студзеня 2023)[5]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 35000[6], 35200[6] і 35700[6]
metropole.rennes.fr (фр.)
Паказаць/схаваць карты


Рэн (Францыя)
Рэн
Рэн


Мапа

Рэн (фр.: Rennes, брэт.: Roazhon) — горад у Францыі, прэфектура дэпартамента Іль і Вілен і адміністрацыйны цэнтр рэгіёна Брэтань. Горад размешчаны на захадзе Францыі, пры зліцці рэк Іль і Вілен. Станам на 2012 год у Рэне пражывала 209 860 жыхароў.

Назву гораду дало кельцкае племя рэдонаў, якое жыло тут у старажытнасці. Сталіца рэдонаў, якая дала пачатак Рэну, стаяла на скрыжаванні асноўных шляхоў вобласці Арморыка. Рэнская епархія вядзе адлік сваёй гісторыі з IV стагоддзя. У Сярэднявеччы графы Рэна аспрэчвалі ў графаў Нанта вяршэнства ў Брэтані. Суперніцтва паміж Нантам і Рэнам працягвалася і пасля далучэння Брэтані да Францыі ў пачатку XVI стагоддзя.

Сярэднявечны Рэн быў знішчаны вялікім пажарам 1720 года, аднак ацалеў Палац парламента Брэтані з пышна дэкараванай галоўнай залай. Цэнтр горада, зноў быў выбудаваны ў XVIII стагоддзі, можа служыць прыкладам горадабудаўнічай палітыкі класіцызму з шырокімі вуліцамі, размешчанымі перпендыкулярна адна да адной. Парадную забудову часоў Людовіка XV прадстаўляе гарадская ратуша. Тады ж была каналізавана рака Вілен.

Падчас Вялікай французскай рэвалюцыі горад служыў плацдармам для падаўлення вандэйскіх паўстанцаў. У гады Другой сусветнай вайны Рэн моцна пацярпеў ад бамбардзіровак як немцаў, гэтак і саюзных войскаў: загінулі тысячы гараджан, былі разбураны многія старадаўнія будынкі, у тым ліку гарадскі музей.

  • Помнікі грамадзянскай архітэктуры старога парадку: палац парламента Брэтані (1618—1655), Рэнская ратуша (1722), будынкі ўніверсітэта, біскупскі палац (1672), тэатр.
  • Рэлігійныя помнікі — гатычная царква Сент-Абен і Рэнскі сабор. Апошні закладзены ў XII стагоддзя, у 1490 г. часткова абрынуўся, новы фасад збудаваны ў XVI—XVII стст., у XVIII стагоддзі разабраны ад страху перад новым абвальваннем, да 1844 г. збудаваны нанова ў стылі класіцызму.
  • Батанічны сад Табор, адкрыты для наведвання ў 1868 годзе.

Традыцыйна ў Рэне былі прадпрыемствы машынабудавання, развіты ганчарнае, мэблевае і гарбарнае вытворчасці, быў развіты гандаль скатом, птушкай, хлебам, мёдам, воскам і лесам.

Цяпер у Рэне ёсць прадпрыемствы такіх кампаній, як Citroën, France Telecom.

ГодКолькасць
1968 180 943 [7]
1975 198 305 [7]
1982 194 656 [7]
1990 197 536 [7]
1999 206 229 [7]
ГодКолькасць
2006 209 613 [7]
2011 208 033 [7]
2012 209 860
2013 211 373
2014 213 454 [8]
ГодКолькасць
2015 215 366 [9]
2016 222 104 [10]
2017 216 815 [11]
2018 217 728 [12]
2019 220 488 [13]
ГодКолькасць
2020 222 485 [14]
2021 225 081 [15]
2022 227 830 [16]
2023 230 890 [5]

Адукацыя і культура

[правіць | правіць зыходнік]

У XIX стагоддзя ўніверсітэты (каля 63 000 студэнтаў) складаліся з факультэтаў юрыдычнага, філасофскага і фізіка-матэматычнага і фармацэўтычнага інстытута. У канцы стагоддзя ў горадзе былі грамадская бібліятэка (600 тыс. тамоў), кансерваторыя, мастацкая школа, настаўніцкая семінарыя (мужчынская і жаночая), земляробчая вучылішчы. У наш час дзейнічаюць Універсітэт Рэн I і Універсітэт Рэн II Верхняй Брэтані.

У Рэне базіруюцца футбольны клуб «Стад Рэнэ» (вядомы неафіцыйна проста як «Рэн»).

Брама сярэднявечнага Рэна

З 2002 года дзейнічае цалкам аўтаматычны, без машыністаў, Рэнскі метрапалітэн з 15 станцыямі. Да 2008 года Рэн быў самым маленькім горадам у свеце з паўнавартасным метро (пальму першынства адабраў Лазанскі метрапалітэн).

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
Традыцыйная фахверкавая забудова ў цэнтры Палац Сен-Жорж (XVII стагоддзе), цяпер — казармы Інтэр’еры палаца парламента Брэтані
  1. Code officiel géographique Праверана 6 студзеня 2019.
  2. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  3. https://it-ch.topographic-map.com/map-slk7b3/Rennes/?zoom=19&popup=48.11137%2C-1.68009
  4. 1 2 3 4 (unspecified title) Праверана 24 лютага 2025.
  5. 1 2 Populations de référence 2023INSEE, 2025.
  6. 1 2 3 Base officielle des codes postauxLa Poste, 2018.
  7. 1 2 3 4 5 6 7 Populations légales communales depuis 1968Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі. Праверана 4 чэрвеня 2021.
  8. Populations légales 2014−Commune de Rennes (35238) | Insee Праверана 28 кастрычніка 2017.
  9. Recensement de la population 2015 — 2017.
  10. Populations légales 2016Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2018.
  11. Populations légales 2017Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2019.
  12. Populations légales 2018Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2020.
  13. Populations légales 2019Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
  14. Populations légales 2020Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
  15. Populations légales 2021Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2023.
  16. Populations de référence 2022INSEE, 2024.
  17. https://www.brno.cz/w/rennes-francie
  18. https://en.brno.cz/w/partnership-agreements
  19. https://www.bretagne.bzh/actualites/rennes-cork-mais-au-fait-a-quoi-servent-les-jumelages-de-villes/
  20. https://www.leuven.be/zustersteden
  21. https://www.cityofrochester.gov/article.aspx?id=8589949392
  22. https://www.archives.rennes.fr/ark:/74559/131511.325181
  23. Square de Sendai à Rennes
  24. Comité de jumelage Rennes Jinan
  25. Rennes fête dix ans de jumelage avec la Chine
  26. Comité de Jumelage Rennes Exeter
  27. Histoire du jumelage Rennes - Erlangen