Рэнан Брэсан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Рэнан Брэсан
Renan Bressan 2012.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Рэнан Бардыні Брэсан
Нарадзіўся 3 лістапада 1988(1988-11-03)[1][2][3] (32 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Flag of Brazil.svg Бразілія
Рост 182 см
Вага 77 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Бразілія КРБ
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2006 Бразілія Атлетыка Сідадэ (Тубаран)
2007—2009 Беларусь Гомель 77 (7)
2010—2012 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 91 (39)
2013 Расія Аланія (Уладзікаўказ) 18 (0)
2014 Казахстан Астана 6 (1)
2014—2016 Партугалія Рыу Аві (Віла-ду-Конды) 45 (8)
2016—2017 Рэспубліка Кіпр АПОЭЛ (Нікасія) 7 (1)
2017—2019 Партугалія Шавіш 71 (10)
2019 Бразілія Куяба 3 (0)
2020—2021 Бразілія Парана (Курытыба) 31 (5)
2021 Бразілія Жувентуды (Кашыяс-ду-Сул) 0 (0)
2021— Бразілія КРБ (Масеё)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012 Беларусь Беларусь (алімпійская) 4 (1)
2012—2018 Беларусь Беларусь 29 (3)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Нагрудны знак адрознення Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.png
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 чэрвеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 12 верасня 2018
Commons-logo.svg Рэнан Брэсан на Вікісховішчы

Рэнан Брэсан (парт.: Renan Bardini Bressan, нар. 3 лістапада 1988) — беларускі футбаліст бразільскага паходжання, атакуючы паўабаронца бразільскага клуба КРБ з Масеё і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў шлях у прафесійны футбол у сваім родным горадзе ў 2005 годзе, калі ўтварылася мясцовая каманда «Атлетыка Сідадэ». У 2007 годзе падпісаў кантракт з «Гомелем». За 2 гады гульні забіў 7 галоў. Футбаліст гуляў на пазіцыі атакуючага цэнтральнага паўабаронцы. Разам з гамяльчанамі бразілец выйграў срэбра нацыянальнага чэмпіянату.

У студзені 2010 года падпісаў кантракт з БАТЭ. У складзе БАТЭ выйграў мноства кубкаў і трафеяў, прызнаваўся 2 разы найлепшым іграком чэмпіянату Беларусі. Удзельнік Лігі Еўропы 2010/11, Лігі чэмпіёнаў 2011/12 і Лігі чэмпіёнаў 2012/13.

У лістападзе 2012 года стала вядома пра пераход Брэсана ў «Аланію» з Уладзікаўказа[4]. У «Аланіі» не здолеў стаць іграком асновы. У кастрычніку 2013 года пакінуў «Аланію» з-за фінансавых праблем у клубе[5].

Пасля таго, як Брэсан стаў свабодным агентам, інтарэс да яго мела шмат клубаў з розных краін Еўропы і Азіі, а таксама Бразіліі[6]. У выніку ў студзені 2014 года падпісаў двухгадовы кантракт з дзейным чэмпіёнам Казахстана, клубам «Актабэ»[7]. Але, праз месяц з-за канфлікту паміж кіраўніцтвам клуба і трэнерскага штаба пакінуў «Актабэ» і хутка стаў іграком іншага казахстанскага клуба — «Астаны»[8]. У сакавіку 2014 быў афіцыйна прадстаўлены як ігрок сталічнага клуба[9]. Але ў выніку так і не здолеў зайграць у складзе «Астаны», рэдка праходзячы ў асноўны склад клуба. У ліпені 2014 года кантракт з «Астаной» быў разарваны[10].

2 жніўня 2014 года падпісаў кантракт з партугальскім клубам «Рыу Аві»[11]. У складе «Рыу Аві» хутка замацаваўся ў асноўным складзе. Пазней цікавасць да паўабаронцы стаў праяўляць шэраг клубаў Бразіліі і Турцыі. У чэрвені 2016 года перайшоў у кіпрскі АПОЭЛ[12]. Аднак, у кіпрскім клубе не здолеў замацавацца ў складзе. У студзені 2017 года, разарваўшы пагадненне з АПОЭЛам, стаў іграком партугальскага «Шавіша»[13]. У маі 2019 года, пасля таго як «Шавіш» страціў месца ў Прымейра-лізе, пакінуў каманду[14].

У верасні 2019 года падпісаў кантракт з клубам «Куяба» з бразільскай Серыі B[15]. Згуляўшы за каманду ў трох матчах, пакінуў яе па заканчэнні кантракта ў снежні 2019 года[16]. У лютым 2020 года далучыўся да іншага клуба другога бразільскага дывізіёна — «Параны»[17], дзе стаў адным з вядучых ігракоў. У кастрычніку 2020 года падоўжыў кантракт з «Паранай» да канца 2021 года[18]. У лютым 2021 года, пасля таго як «Парана» страціла месца ў Серыі B, перайшоў у «Жувентуды»[19], дзе часцей заставаўся на лаўцы запасных, правёў толькі чатыры матчы ў Лізе Гаушу.

У чэрвені 2021 года падпісаў кантракт з клубам КРБ[20].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У снежні 2010 года атрымаў беларускае грамадзянства. У лютым 2012 года дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе ў таварыскім матчы са зборнай Малдовы. Улетку 2012 гуляў за алімпійскую зборную Беларусі на Алімпійскіх гульнях, дзе забіў мяч у браму Бразіліі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Renan Bressan // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Renan Bardini Bressan // FBref.com
  3. Renan Bardini Bressan // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Рэнан Брэсан пераходзіць у расійскую «Аланію»
  5. Ренан Брессан в одностороннем порядке расторг контракт с владикавказской "Аланией"
  6. 10 клубов, в которых Ренан Брессан мог и еще может продолжить карьеру
  7. Брессан подписал двухлетний контракт с "Актобе"
  8. Брессан подписал двухлетний контракт с "Астаной"
  9. Ренан Брессан официально представлен как футболист "Астаны" (ФОТО)
  10. Ренан Брессан расторг контракт с "Астаной"
  11. Брессан перешел в "Риу Аве"
  12. АПОЭЛ подписал контракт с Брессаном
  13. "Шавиш" официально сообщил о подписании контракта с Брессаном
  14. Ренан Брессан расторг контракт с "Шавишем"
  15. Ренан Брессан подписал контракт с бразильским клубом "Куяба"
  16. Брессан покинул "Куябу"
  17. Ренан Брессан нашел новый клуб
  18. Брессан продлил контракт с "Параной" до декабря 2021 года
  19. Футбол. Ренан Брессан перебрался из "Параны" в "Жувентуде" и продолжит карьеру в сильнейшем дивизионе чемпионата Бразилии
  20. Ренан Брессан нашел новый клуб

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]