Рэнэ Віўен
Рэнэ Віўен | |
---|---|
Renée Vivien | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Pauline Mary Tarn |
Псеўданімы | R. Vivien, Рэнэ Віўен |
Дата нараджэння | 11 чэрвеня 1877[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 лістапада 1909[1][2][…] (32 гады) |
Месца смерці |
|
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | John Tarn[d][4] |
Маці | Mary Gillet Bennett[d][4] |
Муж | Hélène van Zuylen[d] і Natalie Clifford Barney[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка, пісьменніца |
Гады творчасці | 1901 — 1909 |
Кірунак | Сімвалізм |
Мова твораў | Французская |
Дэбют | 1901 |
Подпіс |
![]() |
![]() | |
![]() |
Рэн Віўе́н (фр.: Renée Vivien, пры нараджэнні: Pauline Mary Tarn; 11 чэрвеня 1877, Лондан, Англія — 18 лістапада 1909, Парыж, Францыя) — брытанская франкамоўная паэтэса, пісьменніца-сімвалістка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Палін Мэры Тэрн нарадзілася ў 1877 годзе ў Лондане ў заможнай сям'і брытанца і амерыканкі. Расла ў Лондане і Парыжы. Пачала пісаць вершы, калі ёй было 6 гадоў[5].
У 1886 годзе яе бацька памёр. Па дасягненні паўналецця ва ўзросце 21 года яна атрымала спадчыну бацькі і пераехала ў Францыю. Тэрн была адкрытай лесбіянкай. У яе былі раманы з пісьменніцай Наталі Барні і баранкой Элен ван Зёйлэн, унучкай Джэймса Майера Ротшыльда[6].
Пасля 1908 года здароўе і душэўны стан паэткі прыкметна пахіснуліся. У 1908 годзе яна здзейсніла спробу самагубства, пакутавала на алкагалізм, дэпрэсію і нервовую анарэксію[7].
Рэнэ Віўен памерла ў 1909 годзе на 33-м годзе жыцця. Пахаваная на парыжскіх могілках Пасі.
У гонар паэткі была заснавана Прэмія Рэнэ Віўен, якой узнагароджваюцца французскія паэты і паэткі[8].
Яе імя носіць пляц у Парыжы: пляц Рэнэ Віўен у раёне Марэ ў 3-й акрузе сталіцы[9].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Яе першы зборнік вершаў «Этуды і прэлюдыі» (Études et préludes) выйшаў у 1901 годзе[8].
Паэтку часта называлі «Сапфо 1900», бо яна перакладала працы Сапфо. Творчасць Віўен дапамагла замацаваць за Сапфо рэпутацыю пераважна лесбіянкі[10].
належала да розных літаратурных плыняў канцу 19-пачатку 20 стст.: Парнасу, сімвалізму, прэрафаэлізму, а таксама позняму рамантызму і натурызму часоў Пекнай эпохі (Belle Époque)[11].
Палін Мэры Тэрн пісала вершы пад псеўданімам Рэнэ Віўен. Вядомая санетамі-адзінаццаціскладнікамі і сімвалісцкімі вершамі. У 1901—1909 гадах яна апублікавала 14 паэтычных зборнікаў, таксама пісала гістарычныя раманы, навелы.
Яе творы былі натхнёныя вандроўкамі і адносінамі з жанчынамі, творчасцю Джона Кітса, Алджэрнона Чарльза Суінберна і Шарля Бадлера, а таксама элінізмам[11].
12 тамоў вершаў Рэнэ Віўен былі апублікаваны ў 1901—1910-х гадах, яшчэ 2 тамы выйшлі пасмяротна ў 1934 годзе[11].
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Études et préludes: recueil de poèmes, Paris, Éditions Alphonse Lemerre, 1901, 157 p.
- Brumes de fjords: prose poétique, Paris, Éditions Alphonse Lemerre, 1902, 122 p.
- Cendres et poussières: recueil de poèmes, Paris, Éditions Alphonse Lemerre, 1902, 116 p.
- Évocations: recueil de poèmes, Paris, Éditions Alphonse Lemerre, 1903, 164 p.
- Sapho, recueil de traductions et d'adaptations des textes de la poétesse grecque Sappho.
- Du vert au violet, prose poétique, première signature Renée Vivien; Lemerre 1903.
- Une femme m’apparut, Paris, Éditions Alphonse Lemerre, 1904, 270 p.
- La Dame à la louve: nouvelles, Paris, Éditions Alphonse Lemerre, 1904, 224 p.
- Les Kitharèdes (1904), traductions modernes de huit poétesses grecques.
- La Vénus des aveugles (1904), recueil de poèmes.
- Une femme m’apparut, Paris, Éditions Alphonse Lemerre, 1905, 226 p.
- Poèmes en prose, Paris, Éditions E. Sansot et Cie, 1905-1915, 44 p.
- À l'heure des mains jointes (1906), recueil de poèmes.
- Flambeaux éteints (1907), recueil de poèmes.
- Chansons pour mon ombre (1907).
- Plusieurs proses ironiques et satiriques (1907).
- L'Album de Sylvestre (1908).
- Sillages, Paris, Éditions E. Sansot et Cie, 1908, 189 p.
- Anne Boleyn (1909), biographie.
- Anthologie de ses poèmes en prose après remaniement (1909).
- Œuvres intimes inédites: Le papillon de l'âme, 2011.
- Dans un coin de violettes, recueil posthume de poèmes, 1910).
- Haillons recueil posthume de poèmes, 1910.
- Le Vent des vaisseaux, Paris, Éditions E. Sansot, 1921.
Зноскі
- ↑ а б Renée Vivien // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Renée Vivien // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English: Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 1115.
- ↑ а б Kindred Britain
- ↑ Jean-Paul Goujon, «Renée Vivien et ses masques», À l'écart, no 2, avril 1980.
- ↑ Jean-Paul Goujon, Tes blessures sont plus douces que leurs caresses: vie de Renée Vivien, R. Deforges, 1986.
- ↑ Janette Ayachi, «Jealous Love: Natalie Barney & Renée Vivien, Poetry School», Poetry School, 14 septembre 2015.
- ↑ а б Mélanie Hawthorne, Renée Vivien à rebours. Etudes pour un centenaire, Paris, L'Harmattan, novembre 2009, 232 p.
- ↑ «Place Renée Vivien, Paris 3e Arrondissement (75103) - Base Adresse Nationale», adresse.data.gouv.fr.
- ↑ Bartholomot Bessou, Marie-Ange, L'imaginaire du féminin dans l'œuvre de Renée Vivien: de mémoires en mémoire, Clermont-Ferrand, Presses universitaires Blaise Pascal, collection "Cahiers romantiques" no 10, 2004.
- ↑ а б в Bac, Claude, Renée Vivien. Inventaire raisonné des livres publiés de 1901 à 1948, éd. Michel Noël, 2003.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рэнэ Віўен
- Нарадзіліся 11 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1877 годзе
- Нарадзіліся ў Лондане
- Памерлі 18 лістапада
- Памерлі ў 1909 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя на могілках Пасі
- Пахаваныя ў Парыжы
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменніцы Вялікабрытаніі
- Паэтэсы Вялікабрытаніі
- Франкамоўныя пісьменнікі
- Паэтэсы Францыі
- Сімвалісты
- Лесбіянкі
- Цудоўная эпоха
- Прэрафаэліты