Рэнэ Генон
Рэнэ Генон | |
---|---|
фр.: René Jean-Marie-Joseph Guénon фр.: René Guénon | |
![]() | |
Дата нараджэння | 15 лістапада 1886[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 студзеня 1951[1][2] (64 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | пісьменнік, метафізік, філосаф, усходазнавец |
Навуковая сфера | філасофія і метафізіка |
Альма-матар | |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Рэнэ Жан-Мары-Жозэф Генон (фр.: René Jean-Marie-Joseph Guénon, 15 лістапада 1886, Блуа, Францыя — 7 студзеня 1951, Каір, Каралеўства Егіпет) — французскі філосаф, аўтар прац па метафізіцы, традыцыяналізму, сімвалізму і ініцыяцыі.
Рэнэ Генон лічыцца родапачынальнікам інтэгральнага традыцыяналізму — накірунку традыцыянай думкі, падмурак якой складае палажэнне аб існаванні Прымардыальнай традыцыі альбо «Вечнай мудрасці». Пры гэтым Генон не выкарыстоўваў тэрмін «традыцыяналізм» і не звязваў сябе з канкрэтнымі напрамкамі філасофіі, лічачы апошнюю выразам індывідуальных меркаванняў.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Блуа ў сям’і архітэктара, якая прытрымлівалася строгіх каталіцкіх традыцый. Атрымаў матэматычную адукацыю ў Парыжы.
Рэнэ Генон стаў адным з нешматлікіх еўрапейцаў, якія пракраліся ў эзатэрычныя ўсходнія вучэнні. Настаўнікам, які вызначыў жыцццёвы шлях Генона, стаў індус, які належаў да школы Адвайта, аднак, як часта бывае з падобнымі настаўнікамі, вядома пра яго мала. Потым, выказваючы ўдзячнасць гэтаму чалавеку, Генон скажа, што «тым, што ў нас ёсць інтэлектуальнага, мы абавязаны выключна Усходу».
У 1912 г. Генон прымае іслам і бярэ сабе арабскае імя Абд-эль-Вахед Ях’я (араб.: عبد الواحد يحيى) — Служыцель Адзінага. Ён заўсёды падкрэсліваў, што гэты акт насіў вельмі асабісты характар і ніякім чынам не быў вераадступніцтвам. У 1930 г. ён назаўсёды пакідае Еўропу і пераязджае ў Каір, дзе жэніцца з дачкой аднаго з шэйхаў, род якога належаў да нашчадкаў Мухамада па жаночай лініі.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б René Guenon // GeneaStar