Рэпаблікан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэпаблікан
англ. Republican River
Характарыстыка
Даўжыня 729 км
Басейн 64 491 км²
Расход вады 24 м³/с (у 5 км вышэй вусця)
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 40°01′12″ пн. ш. 101°56′16″ з. д.HGЯO
Вусце Рака Канзас
 • Месцазнаходжанне рака Канзас
 • Вышыня 318[1] м
 • Каардынаты 39°03′36″ пн. ш. 96°48′05″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Канзас → Місуры → Місісіпі → Мексіканскі заліў

Краіна
physical
Рэпаблікан
Рэпаблікан
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рэпаблікан (англ.: Republican River) — рака на поўдні штата Небраска і на поўначы штата Канзас, ЗША. Разам са Смокі-Хіл з’яўляецца адным з двух прытокаў ракі Канзас, якая нясе свае воды ў раку Місуры.

Каля 729 км у даўжыню. Бярэ пачатак ад зліцця рэк Норт-Форк і Арыкары на поўнач ад вёскі Хайглер, акруга Данды штата Небраска. Зліваецца з ракой Саўт-Форк на паўднёвы ўсход ад горада Бенкельман. Цячэ пераважна ва ўсходнім і паўднёва-ўсходнім напрамках. Зліваецца з ракой Смокі-Хіл паблізу горада Джанкшэн-Сіці, у акрузе Гіры штата Канзас, фармуючы раку Канзас. На берагах ракі размешчаны такія населеныя пункты як: Мак-Кук, Клей-Сентэр, Канкордыя і Джанкшэн-Сіці.

Рака атрымала назву (літаральна — «Рэспубліканская рака») ад індзейскага племя Паўні, якое белыя пасяленцы называлі «рэспубліканцамі». Размеркаванне вады ракі рэгулюецца пагадненнем паміж штатамі Небраска, Канзас і Каларада. Буйныя паводкі здараліся ў 1902 і 1935 гадах.

Зноскі