Рэпер (геадэзія)
Рэ́пер (фр.: repère — метка, знак, зыходны пункт) — знак, які замацоўвае пэўны пункт зямной паверхні з вядомай абсалютнай вышынёй. Вышыня вызначаецца нівеліраваннем адносна зыходнай паверхні.
На рэперах замацоўваецца металічны дыск дыяметрам 5 см (марка) з нумарам і пазначэннем ведамства.
Фундаментальныя рэперы[правіць | правіць зыходнік]
Уяўляюць сабой жалезабетонныя пілоны, закладзеныя ў грунт на адлегласці 50—80 км на нівелірных лініях 1-га класа, на найбольш адказных нівелірных лініях 2-га класа і каля найважнейшых марскіх вадамерных пунктаў.
Радавыя рэперы[правіць | правіць зыходнік]
Існуюць грунтавыя і сценавыя. Закладваюцца на адлегласці 5—7 км на нівелірных лініях усіх класаў.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Рэпер // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 18. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Репер (в геодезии)(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рэпер (геадэзія)