Перайсці да зместу

Рэпка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэпка
лац.: patella
правае калена
правае калена
Каталогі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кале́нная рэ́пка, або проста рэ́пка[1][2][3], надкале́ніца[4], надкале́ннік[5][6] (лац.: patella) — самая буйная сэзамападобная косць шкілета чалавека, закладзеная ў тоўшчы сухажылля чатырохгаловай цягліцы сцягна.

Рэпка мае ўверсе аснову (лац.: basis), унізе — вяршок (лац.: apex), ззаду — сустаўную паверхню (лац.: facies articularis)[7]. Пярэдняя паверхня косці шурпатая. Задняя сустаўная паверхня вертыкальна падзелена размешчаным грабеньчыкам на дзве няроўныя часткі: меншую — медыяльную і вялікую — латаральную[8]. У нованароджаных рэпка складаецца з мяккага храстка[9], цэнтр акасцянення з’яўляецца ў храстковай рэпцы паміж 3 і 6 гадамі[8].

Добра прамацваецца праз скуру, пры разагнутым калене лёгка ссоўваецца ў бакі, а таксама ўверх і ўніз.

Асноўная функцыя каленнай чашачкі — засцерагаць ад бакавых ссоўванне сустаўных паверхняў сцегнавой і вялікай галёначнай касцей, якія ўтвараюць каленны сустаў. Пры згінанні і разгінанні нагі каленная рэпка, размешчаная ўнутры магутнага сухажылля, ссоўваецца ўверх і ўніз па жалабках названых вышэй касцей, не даючы ім ссоўвацца ў бакі дзякуючы выступу на сваёй ніжняй (задняй) паверхні. Акрамя гэтага, па баках каленнага сустава маюцца магутныя крыжападобныя звязкі, якія забяспечваюць дадатковую трываласць сустава.

Назва косці паводле знешняга падабенства звязана са словам рэпка ў значэнні ’драўляны блок, які прыводзіць у рух шпульку ў калаўроце’, якое ў сваю чаргу ўтварылася паводле народнай этымалогіі, магчыма, з-за знешняга падабенства дэталі да рэпы[3].

  1. рэпка // Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы: Больш за 65000 слоў / Пад рэд. М. Р. Судніка, М. Н. Крыўко; Афармленне А. М. Хількевіча. — 3-е выд. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — 784 с. — ISBN 985-11-0234-2.
  2. рэпка // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы : у 5 т. / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа; пад агульнай рэдакцыяй К. К. Атраховіча (К. Крапівы). — Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1977―1984.
  3. а б Рэ́пка // Этымалагічны слоўнік беларускай мовы / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі,. — Мінск: Навука і тэхніка, 1978―.
  4. Анатомия : словарь / С. П. Ярошевич [и др.].. — Минск: БГМУ, 2016. — С. 38. — 248 с. — ISBN 978-985-567-629-5.
  5. надкаленнік // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы : у 5 т. / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа; пад агульнай рэдакцыяй К. К. Атраховіча (К. Крапівы). — Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1977―1984.
  6. надкале́ннік // Беларуска-рускі слоўнік = Белорусско-русский словарь : [у 3 т. : больш за 110 000 слоў] / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы ; пад рэдакцыяй А. А. Лукашанца. — Выд. 4-е, перапрацаванае і дапоўненае. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2012. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0613-0.
  7. Надколенник // Анатомия человека : учебное пособие / Е. С. Околокулак, Ф. Г. Гаджиева; под ред. Е. С. Околокулака. — Минск: Вышэйшая школа, 2020. — С. 55. — 383 с. — ISBN 978-985-06-3166-4.
  8. а б Platzer, Werner. Color Atlas of Human Anatomy, Vol. 1: Locomotor System (5th ed.). — Thieme Medical Publishers, 2004. — P. 194. ISBN 3-13-533305-1.
  9. Степуро Л. И., Стаценко Е. А., Иванцов А. В. Особенности визуализации области коленного сустава с помощью метода ультразвукового исследования у детей младшего и дошкольного возраста. Белорусский государственный медицинский университет. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 6 ліпеня 2014.