Рэпрадуктыўная сістэма
Рэпрадуктыўная сістэма[1] — сістэма органаў жывых арганізмаў (жывёл, раслін, грыбоў і іншых), якая адказвае за іх размнажэнне. У жывёл рэпрадуктыўныя сістэмы прадстаўнікоў розных палоў аднаго віду нярэдка вельмі адрозніваюцца, у адрозненні ад іншых сістэм органаў, якія ў прадстаўнікоў розных палоў адрозніваюцца замала. Гэтыя адрозненні прыводзяць да стварэння новага генетычнага матэрыялу, які дазваляе мець больш прыстасаванае патомства[2]. Некаторыя рэчывы (гармоны і ферамоны) таксама выконваюць важную ролю у рэпрадуктыўнай сістэме жывёл[3].
У большасці храбтовых жывёл рэпрадуктыўная сістэма мае падобны план будовы: палавыя залозы (ганады) — вывадныя пратокі — вонкавыя палавыя органы. Асноўныя органы рэпрадуктыўнай сістэмы чалавека ўключаюць генеталіі (пеніс і похва), а таксама ўнутраныя органы, уключаючы выпрацоўваючыя палавыя клеткі ганады (семеннікі і яічнікі). Захворванні рэпрадуктыўнай сістэмы чалавека вельмі пашыраныя, асабліва хваробы, якія перадаюцца палавым шляхам[4].
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.576. - не блытаць з рэпрадукцыйная - тэрмін адносіцца да ўзнаўлення карцін, чарцяжоў і малюнкаў
- ↑ Reproductive System 2001 Body Guide powered by Adam
- ↑ Introduction to the Reproductive System. Архівавана 24 кастрычніка 2007. SEER’s Training Website. U.S. National Cancer Institute’s Surveillance, Epidemiology and End Results (SEER) Program.
- ↑ STD’s Today Архівавана 25 кастрычніка 2014. National Prevention Network, Center for Disease Control, United States Government, retrieving 2007
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рэпрадуктыўная сістэма