Перайсці да зместу

Рэпішкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рэпяшкі)
Вёска
Рэпішкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 2 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2155
Аўтамабільны код
2
Рэпішкі (Беларусь)
Рэпішкі
Рэпішкі
Рэпішкі (Віцебская вобласць)
Рэпішкі
Рэпішкі

Рэ́пішкі[1] (трансліт.: Repiški, руск.: Репишки) — вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Лынтупскага сельсавета.

У назве тыповы для тапонімаў, размешчаных у гэтай паласе ўздоўж літоўскай мяжы, балцка-літоўскі канчатак "-ішкі", які адпачатна патранімічны (дадаваўся да імені)[2]. З коранем Rep- літоўскае прозвішча Repeika[3], старое горадзенскае прозвішча Рэпэйка[4].

На думку мясцовага пастаўскага краязнаўца І. Пракаповіча, назва вёскі Рэпішкі паходзіць ад назвы расліны рэпік — род шматгадовых травяністых раслін. Урочышчы з такімі раслінамі заўважаліся мясцовымі жыхарамі і часта ўводзіліся ў тапанімію[5].

Паводле І. Яшкіна, рэпішча — гэта новае поле, дзе раней сеялі рэпу (назва хутароў і ўрочышча)[6], адпаведнага паходжання паўтара дзясятка тапонімаў Рэпішча.

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Рэ́пешкі
  2. Ежы Ахманскі. Літоўская этнічная мяжа на ўсходзе ад племянной эпохі да XVI стагодзьдзя // Arche. — 2016. — № 2. — С. 58.
  3. Lietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. C. 598.
  4. https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM4-QQC1-2?cat=1046001&i=13&cc=4166194&lang=ru
  5. І. М. Пракаповіч. Назвы нашых мясцін. Мінск, 2013. С. 86.
  6. І. Я. Яшкін. Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. Мінск, 1971. С. 170.